РЭ́СЕЛ, Расел (Russell) Генры Норыс (25.10.1877, г. Ойстэр-Бей, ЗША — 18.2.1957), амерыканскі астраном. Скончыў Прынстанскі ун-т (1900), дзе і працаваў з 1911, у 1912—47 дырэктар астр. абсерваторыі гэтага ун-та. Навук. працы па астрафізіцы, зорнай астраноміі і касмалогіі. Вызначыў залежнасць паміж свяцільнасцю і спектральнымі класамі зорак (гл.Герцшпрунга—Рэсела дыяграма). Аўтар адной з першых гіпотэз аб эвалюцыі зорак.
Тв.:
Рус.пер. — Солнечная система и ее происхождение. М.; Л., 1944.
Літ.:
Паннекук А. История астрономии: Пер. с англ.М., 1966.
РЭСІ́ВЕР (англ. receiver ад receive атрымліваць, прымаць, умяшчаць),
прыстасаванне (металічная ёмістасць) для збірання пары, газу ці паветра і выраўноўвання іх ціску. Выкарыстоўваецца ў кампрэсарных і паравых устаноўках, сістэмах пнеўмапрывода і інш.
У паравых машынах Р. выраўноўвае ціск пары пры пераходзе яе з цыліндра высокага ціску ў цыліндр нізкага ціску. У кампрэсарных устаноўках Р. збірае паветра (газ) пры часовым спыненні яго спажывання, выраўноўвае ціск паветра, што нераўнамерна напампоўваецца кампрэсарам, а таксама ахалоджвае паветра і ачышчае яго ад кропляў масла і вільгаці.
горад на ПнУ Аргенціны, адм. ц.прав. Чака. Больш за 300 тыс.ж. з прыгарадамі (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць; бавоўна-ачышчальная, алейная, дрэваапрацоўчая. Вытв-сць экстракту кебрача.
Пернамбуку, горад у Бразіліі, на крайнім усходзе мацерыка Паўд. Амерыка. Адм. ц. штата Пернамбуку. Засн. ў 1548 на месцы рыбацкага пасёлка. Разам з прыгарадамі каля 3 млн.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Найважн. порт краіны. Міжнар. аэрапорт. Гал.эканам. цэнтр ПнУ Бразіліі. Прам-сць: харчасмакавая (цукровая, тытунёвая, спіртагарэлачная), тэкст., маш.-буд., цэм., хім., гарбарна-абутковая. 3 ун-ты. Філалагічная акадэмія, Музей штата. Арх. помнікі калан. перыяду і класіцызму 19 ст. Цэнтр турызму.
РЭ́СКІН, Раскін (Ruskin) Джон (8.2.1819, Лондан — 20.1.1900), англійскі тэарэтык мастацтва, гісторык, публіцыст. Скончыў Оксфардскі ун-т (1839). Выкладаў у 1-м Рабочым каледжы. Быў паслядоўнікам Т.Карлайля. У творах «Сучасныя жывапісцы» (т. 1—5, 1843—60), «Сем светачаў архітэктуры» (1849), «Камяні Венецыі» (т. 1—3, 1851—53), «Палітычная эканомія мастацтва» (1857) развіваў канцэпцыю адзінства прыгажосці і дабрыні А.Шэфтсберы, выступаў з рамант. крытыкай капіталіст. цывілізацыі, варожай мастацтву як сінтэзу прыроды, прыгажосці і высокай маральнасці, заклікаў да адраджэння сярэдневяковай ручной працы, калект. форм маст. творчасці. Паўплываў на фарміраванне эстэт. поглядаў прэрафаэлітаў (кн. «Прэрафаэлітызм», 1851). Быў блізкі да У.Морыса, удзельнічаў у стварэнні яго маст.-прамысл. майстэрняў. Рабіў малюнкі і акварэлі.
РЭСКРЫ́ПТ (ад лац. rescriptum літар. пісьмовы адказ),
1) у Стараж. Рыме пісьмовы адказ імператара (меў сілу закону) на пададзенае яму для вырашэння пытанне.
2) Пісьмо манарха высокапастаўленай асобе (напр., міністру, губернатару) з якім-н. даручэннем, а таксама з выказваннем удзячнасці за аказаныя паслугі, з абвяшчэннем пра ўзнагароду і інш.
РЭСКРЫ́ПТЫ АЛЯКСА́НДРА II 1857па сялянскім пытанні ў Расійскай імперыі,
прадпісанні імператара Аляксандра II ген.-губернатарам аб утварэнні дваранскіх губ. к-таў па падрыхтоўцы праектаў сялянскай рэформы 1861. Вызначалі арганізац. структуру і гал. прынцыпы дзейнасці гэтых к-таў, якія распрацоўвалі асн. палажэнні адмены прыгоннага права. 2.12.1857 Аляксандр II падпісаў рэскрыпт на імя віленскага ген.-губернатара У.А.Назімава, згодна з якім у Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губ. дазвалялася стварыць дваранскія к-ты з выбарных ад памешчыкаў кожнага павета і 2 памешчыкаў, прызначаных мясц. губернатарам, а потым агульную камісію ген.-губернатарства ў Вільні. 17.12.1857 такі ж рэскрыпт накіраваны пецярбургскаму ген.-губернатару графу П.М.Ігнацьеву. Гэтыя рэскрыпты — першыя афіц. апублікаваныя акты царскага ўрада пра ўмовы вызвалення сялян. На працягу 1858, паводле аналагічных рэскрыптаў, створаны дваранскія к-ты амаль ва ўсіх губернях Еўрап. Расіі. У адпаведнасці з іх праектамі за памешчыкамі захоўвалася права ўласнасці на ўсю зямлю панскіх маёнткаў, за сялянамі — права карыстання зямельнымі надзеламі, за якія яны па-ранейшаму былі абавязаны адбываць паншчыну або плаціць аброк. Памешчыкі таксама захоўвалі права паліцэйскага нагляду за прыгоннымі ў маёнтках. Пасля ўнясення выкупу за сядзібу (не пазней як праз 12 гадоў) сяляне станавіліся асабіста вольнымі. Абвяшчэнне рэскрыптаў прывяло да масавага абеззямельвання сялян памешчыкамі, узмацнення палярызацыі насельніцтва вёскі напярэдадні ліквідацыі прыгонніцтва.
Літ.:
Захарова Л.Г. Самодержавие и отмена крепостного права в России, 1856—1861. М., 1984.
спартыўныя адзінаборствы, у якіх адзін з сапернікаў імкнецца вымусіць другога дакрануцца плячыма да дывана на падлозе («пакласці на лапаткі»). Налічваецца больш за 50 разнавіднасцей Р. (вольная барацьба, грэка-рымская барацьба, сумо і інш.). Барцы карыстаюцца прыёмамі ў межах правілаў для кожнага віду барацьбы. Адзін з асн. прыёмаў — захват, які дазваляе ўтрымліваць саперніка і кантраляваць яго рухі.
Вядомы са стараж. часоў. Паядынкі паміж барцамі ўваходзілі ў праграму Алімп. гульняў у Стараж. Грэцыі з 708 да н.э. З 1921 аматарскі Р. аб’ядноўвае Міжнар. аматарская федэрацыя барацьбы (FILA). У праграму сучасных Алімп. гульняў уваходзяць грэка-рымская і вольная барацьба. Па асобных відах Р. штогод праводзяцца чэмпіянаты свету. Спаборніцтвы сярод жанчын праводзяцца з 1988. Паядынкі паміж прафесіяналамі адбываюцца звычайна на рынгу накшталт баксёрскага.