Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

МАЛО́Е ВО́ЗЕРА У Смалявіцкім р-не Мінскай вобл., у бас. р. Гайна, за 13 км на Пн ад г. Смалявічы. Пл. 0,4 км2, даўж. 1 км, найб. шыр. 550 м, даўж. берагавой лініі каля 2,5 км. Пл. вадазбору 6,8 км2. Схілы катлавіны выш. да 2 м. Берагі забалочаныя. Пойма шыр. 100—200 м, забалочаная, пад лесам. Злучана канавай з р. Усяжа.

т. 10, с. 36

МАЛО́Е МАЖЭ́ЙКАВА,

вёска ў Гасцілаўскім с/с Лідскага р-на Гродзенскай вобл., на правым беразе р. Лебяда. Цэнтр аграфірмы «Мажэйкава». За 28 км на ПдЗ ад Ліды, 85 км ад Гродна, 4 км ад чыг. ст. Скрыбаўцы. 794 ж., 301 двор (1999).

Упершыню згадваецца ў 1511 як маёнтак у Жалудоцкай вол. Трокскага ваяв.. падараваны вял. кн. ВКЛ Жыгімонтам І Старым віленскаму падканюшаму Шымку Мацкавічу. Належаў Палубенскім, Нарушэвічам-Брахоцкім і інш. З 1795 у Рас. імперыі, у 2-й пал. 19 ст. сяло Лідскага пав. Віленскай губ. У 1897 нар. вучылішча, царква, капліца. З 1921 у складзе Польшчы, у Лідскім пав. Навагрудскага ваяв. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр Мажэйкаўскага с/с Жалудоцкага раёна, з 1954 вёска ў Гасцілаўскім с/с. З 1962 у Лідскім р-не, з 1987 цэнтр Гасцілаўскага с/с. У 1972—502 ж., 161 двор.

Спіртзавод, лікёра-гарэлачны цэх, сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — сядзіба (19 ст.).

Г.І.Дулеба.

т. 10, с. 36

МАЛО́Е ПРАДПРЫЕ́МСТВА,

самастойны суб’ект гаспадарання з правамі юрыд. асобы. Формы ўласнасці — любыя. Адметныя адзнакі М.п. — крайне невял. доля ў агульным па краіне аб’ёме дзейнасці, якая з’яўляецца профільнай для прадпрыемства, і абмежаванні колькасці працуючых (адрозніваюцца ў розных сферах эканомікі). Да М.п. адносяцца вытв. і кансалтынгавыя фірмы (гл. Кансалтынг), многія прадпрыемствы рознічнага гандлю і сферы абслугоўвання. М.п. ўзмацняе дзелавую актыўнасць грамадзян і пашырае спектр іх магчымасцей, садзейнічае структурнай перабудове эканомікі, дэманапалізацыі вытв-сці і развіццю канкурэнцыі, вырашэнню праблемы занятасці насельніцтва, аператыўнаму рэагаванню вытв-сці канкрэтных тавараў і паслуг на змены спажывецкага попыту і інш.

т. 10, с. 36

МАЛО́Е СВІНО́,

возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Свіна, за 37 км на ПнЗ ад г. Гарадок. Пл. 1,06 км2, даўж. каля 2,9 км, найб. шыр. 900 м, найб. глыб. 6,7 м, даўж. берагавой лініі каля 7,3 км. Пл. вадазбору 12,9 км2. Схілы катлавіны выш. да 20 м (на Пд да 10 м), пясчаныя, параслі лесам. Берагі зліваюцца са схіламі, на ПдУ і 3 нізкія, пясчаныя. Дно да глыб. 2,5—4 м пясчанае, ніжэй ілістае і сапрапелістае. Злучана пратокай з воз. Вялікае Свіно.

т. 10, с. 36

МАЛО́Е СІ́ТНА,

вёска ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., на р. Палата, каля воз. Ізмак. Цэнтр сельсавета. За 50 км на ПнУ ад г. Полацк, 95 км ад Віцебска, 6 км ад чыг. ст. Алешча. 387 ж., 176 двароў (1999). Лесаўчастак, сярэдняя школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Каля вёскі земляное ўзвышша ад Сітнаўскага замка.

т. 10, с. 36

МАЛО́Е ЧАРНО́ВА,

возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Чарнаўка, за 16 км на ПнЗ ад г. Гарадок. Пл. 0,25 км2, даўж. каля 1,2 км, найб. шыр. 350 м, даўж. берагавой лініі каля 2,9 км. Пл. вадазбору 18,1 км2. Схілы катлавіны выш. да 10 м, пераважна пад хмызняком, на Пд і ПнЗ разараныя. Праз возера цячэ р. Чарнаўка.

т. 10, с. 36

МАЛО́Е Я́ЗНА,

возера ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Авуга, за 40 км на ПдУ ад г. Міёры. Пл. 0,2 км2, даўж. 820 м, найб. шыр. 320 м, даўж. берагавой лініі 2 км. Пл. вадазбору 14,2 км2. Злучана пратокай з воз. Вялікае Язна.

т. 10, с. 36

МАЛО́Й МЕХАНІЗА́ЦЫІ СРО́ДКІ,

ручныя машыны, абсталяванне і прыстасаванні, якія разам з асн. тэхнал. абсталяваннем забяспечваюць комплексную механізацыю вытв. працэсаў. Выкарыстоўваюцца ў буд-ве, машынабудаванні, лясной, дрэваапрацоўчай і інш. галінах прам-сці, а таксама ў сферы быту і абслугоўвання насельніцтва.

Да М.м.с. адносяць транспартныя і грузападымальныя сродкі (пад’ёмныя краны, пад’ёмнікі, цялежкі, самаходныя шасі і інш.), грузазахопныя прыстасаванні, сродкі кантэйнерызацыі і пакетавання (кантэйнеры, паддоны, касеты, падхопы і інш.), захоўвання і падачы матэрыялаў (бункеры, бочкі, скрыні і да т.п.), арг-цыі рабочых месцаў (рыштаванні, памосты, люлькі, драбіны і інш.), спец. сродкі для мантажных, апалубачных. буд. работ і інш. Да М.м.с. адносяць таксама ручныя машыны і ручны інструмент.

Літ.:

Сухачев В.П., Каграманов Р.А Средства малой механизации и вспомогательное оборудование для производства строительно-монтажных работ. М., 1981.

І.Л.Леановіч.

т. 10, с. 36

МАЛО́НАВАЯ КІСЛАТА́,

CH2(COOH)2, двухасноўная кіслата насычанага раду. У свабодным выглядзе прысутнічае ў раслінах: лісці бабовых, зялёных ч. злакаў і парасонавых, пладах лімону. Удзельнічае ў абмене рэчываў у раслін і жывёл у форме соляў — маланатаў, у біясінтэзе тлустых кіслот. М.к. можа дэкарбаксіліравацца з утварэннем ацэтылкаферменту А, які ўдзельнічае ў цыкле трыкарбонавых к-т. Солі М.к. — інгібітары клетачнага дыхання.

т. 10, с. 36

МАЛО́ТКАВІЧЫ,

вёска ў Пінскім р-не Брэсцкай вобл.; чыг. станцыя на лініі Пінск — Брэст. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на 3 ад г. Пінск, 163 км ад Брэста. 2419 ж., 698 двароў (1999). Лясніцтва, зверагаспадарка, сярэдняя і муз. школы, школа-інтэрнат, Дом культуры, 2 б-кі, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.

т. 10, с. 36