ТЭ́ТАНУС (лац. tetanus ад грэч. tetanos напружанне, здранцвенне, сутарга),
стан працяглага скарачэння і макс. напружання мышцаў; аснова дынамічнай і статычнай дзейнасці арганізма. Выклікаецца паступленнем нерв. імпульсаў з такой частатой, што іх эфекты падсумоўваюцца (кожнае наступнае раздражненне трапляе ў фазу павышанай узбудлівасці мышачнага валакна). Адрозніваюць Т. зубчасты (узнікае, калі ў адказ на раздражненне мышца пачынае скарачацца, не паспеўшы поўнасцю расслабіцца) і гладкі (утвараецца пры больш высокай частаце раздражнення, калі кожны наступны стымул прыходзіць у фазу ўкарочвання мышцы). Па амплітудзе і працягласці Т. значна перавышае адзінкавае скарачэнне, а для мышачных валокнаў, што тэтанічна скарачаюцца, характэрна адносна хуткая стамляльнасць з прычыны значнага расходу энергіі.
ТЭТМА́ЕР, Пшэрва-Тэтмаер (Przerwa-Tetmajer) Казімеж (12.2.1865, в. Людзьмеж, Польшча — 18.1.1940), польскі пісьменнік; прадстаўнік «Маладой Польшчы». Скончыў Ягелонскі ун-т у Кракаве (1889). Друкаваўся з 1886. Выдаў 8 зб-каў вершаў (1891—1924), якім уласцівы імпрэсіяністычна-сімвалісцкі характар, метафарычнасць, музычнасць; звяртаўся да пейзажнай, інтымнай і філас. лірыкі. У драмах «Сфінкс» (1893), «Завіша Чорны» (1901), «Рэвалюцыя» (1906) сімвалісцкія тэндэнцыі. Сэнс быцця чалавека, праблемы сучаснасці і мастацтва ў раманах «Анёл смерці» (1898), «Пані Мэры» (1901), «Гібель» (1905); прырода, традыцыі і побыт жыхароў польскіх Татраў у цыкле апавяд. «На Скалістым Падгаллі» (1903—10). У гіст. рамане «Легенда Татраў» (1910—11) маст. асэнсаванне гісторыі Польшчы 17 ст. Раман «Канец эпапеі» (т. 1—4, 1913—17) пра вайну 1812 і ўдзел у ёй палякаў. Асобныя творы Т. ў перакладзе на бел. мову друкаваліся ў газ. «Наша ніва» (1910—13).
вяршыня ў цэнтр.ч.Вял. Каўказа, у Грузіі. Выш. 4852 м. Складзена пераважна з крышт. парод. Вышэй за 3000 м — вечныя снягі і ледавікі. Агульная пл. зледзянення каля 46 км².
характэрная для раслін група з 4 гаплоідных клетак, якая ўтвараецца ў выніку меёзу з адной мацярынскай дыплоіднай клеткі (мікраспарацыта або мегаспоры). Таксама 4 храматыды, аб’яднаныя цэнтрамерамі ў пары ў прафазе меёзу. Такая Т. складае бівалент.
тып цэнтрычнага хрысц. храма сярэдневякоўя і Адраджэння; 4-пялёсткавага плана, утворанага апсідамі, крыжападобна звернутымі да цэнтр. падкупальнага квадратнага аб’ёму (напр., храм Джвары ў Мцхеце, 586/587—604, Грузія; царква Санта-Марыя дэла Кансалацыёне ў Тодзі, 1508—1617, Італія).
чатыры адносна самастойныя паводле будовы творы, звязаныя агульнасцю задумы, сюжэта, дзейных асоб. У ант. л-ры Т. — цыкл з трох трагедый і сатыр. драмы (трылогія «Арэстэя» і драма «Праметэй» Эсхіла). У сучаснай л-ры Т. сустракаецца рэдка, паколькі патрабуе спецыфічнага зместу — вял. матэрыялу, панарамнага ўвасаблення часу, часцей біяграфіі героя, які доўга функцыянуе ў сюжэце. Да Т. можна аднесці раман Ц.Гартнага «Сокі цаліны», у якім, аднак, творы-часткі выдзелены слаба. Узорам Т. ў бел. л-ры з’яўляецца аповесць А.Васілевіч «Пачакай, затрымайся...», дзе асобныя часткі («Расці, Ганька», «Доля знойдзе цябе», «Новы свет», «Пачакай, затрымайся...») складаюць сюжэтна завершаныя аповесці, звязаныя гісторыяй жыцця гал. гераіні.
ТЭТРА́ЭДР (ад грэч. tetra чатыры + hedra грань), адзін з 5 тыпаў правільных мнагаграннікаў, правільная трохвугольная піраміда. Мае 4 грані (трохвугольныя), 6 рэбраў, 4 вяршыні (у кожнай сыходзяцца 3 рабры). Аб’ём Т.
, дзе a — даўжыня рабра.