ТЭТРАЛО́ГІЯ (грэч. tetralogia),

чатыры адносна самастойныя паводле будовы творы, звязаныя агульнасцю задумы, сюжэта, дзейных асоб. У ант. л-ры Т. — цыкл з трох трагедый і сатыр. драмы (трылогія «Арэстэя» і драма «Праметэй» Эсхіла). У сучаснай л-ры Т. сустракаецца рэдка, паколькі патрабуе спецыфічнага зместу — вял. матэрыялу, панарамнага ўвасаблення часу, часцей біяграфіі героя, які доўга функцыянуе ў сюжэце. Да Т. можна аднесці раман Ц.​Гартнага «Сокі цаліны», у якім, аднак, творы-часткі выдзелены слаба. Узорам Т. ў бел. л-ры з’яўляецца аповесць А.​Васілевіч «Пачакай, затрымайся...», дзе асобныя часткі («Расці, Ганька», «Доля знойдзе цябе», «Новы свет», «Пачакай, затрымайся...») складаюць сюжэтна завершаныя аповесці, звязаныя гісторыяй жыцця гал. гераіні.

А.​М.​Пяткевіч.

т. 16, с. 146

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)