ТЭТРА́ЭДР (ад грэч. tetra чатыры + hedra грань), адзін з 5 тыпаў правільных мнагаграннікаў, правільная трохвугольная піраміда. Мае 4 грані (трохвугольныя), 6 рэбраў, 4 вяршыні (у кожнай сыходзяцца 3 рабры). Аб’ём Т. V = a3 ∙ 2 / 12 ≈ 0,1179 a3 , дзе a — даўжыня рабра.

Тэтраэдр.

т. 16, с. 146

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)