Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

МАЛІ́НІН (Яўген Васілевіч) (н. 8.11. 1930, Масква),

расійскі піяніст, педагог. Нар. арт. Расіі (1979). Нар. арт. СССР (1989). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1954, клас Г. Нейгаўза), з 1957 выкладае ў ёй (з 1974 праф.). З 1958 саліст Маскоўскай філармоніі. Яго творчай індывідуальнасці найб. блізкая музыка рамант. плана. Выкананне адметнае паэт. адухоўленасцю, мяккасцю, лірызмам. У рэпертуары творы І.С.Баха, Л.Бетховена, І.Брамса, Ф.Ліста, Ф.Шапэна, М.Мяскоўскага, С.Пракоф’ева, С.Рахманінава, А.Скрабіна, Дз.Шастаковіча, Р.Шчадрына і інш. Лаўрэат Міжнар. конкурсаў піяністаў імя Ф.Шапэна (Варшава, 1949) і імя М.Лонг—Ж.Цібо (Парыж, 1953; Вял. прыз).

т. 10, с. 33

МАЛІ́НІЯ (Molinia),

род кветкавых раслін сям. метлюжковых. 3—5 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Афрыцы. На Беларусі М. блакітная, або сіняўка (M. caerulea), трапляецца на забалочаных лугах, ускрайках тарфяных балот, сярод хмызняку.

Шматгадовыя травы выш. да 1,5 м. Утвараюць густыя дзярніны. Светла-зялёныя сцёблы маюць укарочаныя ніжнія і падоўжаныя верхнія міжвузеллі. Лісце доўгае, лінейнае, цвёрдае, па краі шурпатае, блакітна-зялёнае. Суквецце — доўгая перарывістая шматкаласковая мяцёлка. Плод — зярняўка.

Малінія блакітная.

т. 10, с. 33

МА́ЛІНКАВА ((Malinkowa) Ката) (н. 1.5.1931, Бацёнь, Германія),

сербалужыцкая перакладчыца. Працавала выкладчыцай рус. мовы ў школе, у газ. «Nowa doba» («Новы час»), у Доме сербалужыцкага нар. мастацтва. Перакладае творы рус., класічнай л-ры, чэш. і ням. пісьменнікаў. На верхнялужыцкую мову пераклала асобныя творы В.Адамчыка, П.Броўкі, Я.Брыля, В.Быкава, А.Жука, У.Караткевіча, М.Лынькова, І.Мележа, Б.Сачанкі, Я.Скрыгана, І.Чыгрынава, І.Шамякіна і інш. (зб. бел. апавяд. «Дзівак з Ганчарнай вуліцы», 1980).

А.П.Траяноўскі.

т. 10, с. 33

МАЛІНКО́ЎСКІ (Юрый Уладзіміравіч) (н. 27.1.1948, г. Алматы, Казахстан),

бел. матэматык. Д-р фіз.-матэм. н. (1992), праф. (1995). Скончыў Маскоўскі ун-т (1971). З 1971 у Гомельскім ун-це (у 1982—88 і з 1996 заг. кафедры). Навук. працы па тэорыі імавернасцей і матэм. статыстыцы. Даследаваў стацыянарнае размеркаванне маркаўскіх і паўмаркаўскіх выпадковых працэсаў, якія апісваюць сістэмы і сеткі масавага абслугоўвання.

Тв.:

Мультипликативность стационарного распределения открытых сетей обслуживания со стандартными узлами и однотипными заявками // Проблемы передачи информации. 1999. Т. 35, вып. 1.

т. 10, с. 33

МАЛІ́ННЫЯ ЖУКІ́, малінавыя жукі,

маліннікі (Byturidae),

сямейства жукоў падатр. разнаедных. Пашыраны ў Еўразіі. На Беларусі 2 віды: М. звычайны (Bytums tomentosus) i М. охрацэус (B. ochraceus). Шкоднікі малін, ажын, касцяніц, яблыні, грушы, вішні.

Даўж. да 5 мм. Цела выгнутае. шаравата-чорнае, укрытае густымі валаскамі. Лічынка (даўж. да 6,5 мм) жаўтаватая або светла-карычневая. Жукі кормяцца лісцем. бутонамі і нектарнікамі кветак, лічынкі выгрызаюць пладаложы. Зімуюць у глебе.

С.Л.Максімава.

Малінны жук звычайны.

т. 10, с. 34

МАЛІНО́ЎСКІ (Мікалай) (18.12.1799, в. Міхнаўка Вінніцкай вобл., Украіна — 29.6.1865),

гісторык, выдавец гіст. крыніц. З 1820 вучыўся ў Віленскім ун-це. У ліст. 1823 — крас. 1824 зняволены за ўдзел у т-ве філарэтаў. З 1826 вучыўся і працаваў у Пецярбургу. З 1829 у Вільні, да 1840 працаваў у Радзівілаўскай камісіі. Выдаў: польскі пераклад П.Каханоўскага паэмы Т.Таса «Вызвалены Іерусалім» (1826), «Крыніцы польскай гісторыі» (т. 2, 1844, з А.Пшаздзецкім), «Хроніку» М.Стрыйкоўскага (т. 1—2, 1846), пераклаў і выдаў частку «Гісторыі Кароны Польскай і Вялікага княства Літоўскага» Б.Вапоўскага (т. 1—3, 1847—49), творы С.Ласкага (1864) і інш. Аўтар дзённіка (выд. ў 1914 і 1921), успамінаў (1907). Рэдагаваў «Записки Виленской археологической комиссии» (1858, № 1, з А.Г.Кіркорам). Друкаваўся ў час. «Дзённік Віленьскі», «Teka Wileńska» («Віленскі зборнік»), «Dzieje dobroczynności krajowej i zagranicznej» («Гісторыя айчыннай і замежнай дабрачыннасці»), газ. Виленский вестник».

т. 10, с. 34

МАЛІНО́ЎСКІ (Мікалай Іванавіч) (5.11. 1916, в. Пірагова Нерахцкага р-на Кастрамской вобл., Расія —22.2.1991),

бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1966). Скончыў Іванаўскае тэатр. вучылішча (1940). Працаваў у т-рах Расіі, Украіны, Латвіі. У 1959—82 у Гомельскім абл. драм. т-ры. Выканаўца характарных роляў. Створаныя ім вобразы вылучаліся рэалістычнасцю, яркімі сцэнічнымі дэталямі. Сярод роляў у Гомельскім т-ры: Глуздакоў («Лявоніха на арбіце» А.Макаёнка), Кузьміч («Укралі кодэкс» А.Петрашкевіча), Шыковіч («Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна), Барыс Мікалаевіч («Вайна пад стрэхамі» паводле А.Адамовіча), Андрэй Ермаліцкі («Рудабельская рэспубліка» паводле С.Грахоўскага), дож Венецыі («Атэла» У.Шэкепіра), Рабурдэн («Наследнікі Рабурдэна» Э.Заля).

Г.Р.Герштэйн.

т. 10, с. 34

МАЛІНО́ЎСКІ (Мікалай Нікадзімавіч) (1.1.1921, в. Жаўткі Вілейскага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-р мед. н. (1964), праф. (1965). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1949). З 1948 у Вілейскай бальніцы. З 1952 у Маскве. Навук. працы па дыягностыцы, хірург. лячэнні прыроджаных і набытых парокаў сэрца.

Тв.:

Опыт применения ангиокардиографии и зондирования в диагностике врожденных пороков сердца. М., 1959;

Хирургическое лечение митрального стеноза у детей. М., 1971 (разам з Г.В.Громавай).

т. 10, с. 34

МАЛІНО́ЎСКІ (Радзівон Якаўлевіч) (23. 11.1898, г. Адэса, Украіна — 31.3.1967),

савецкі ваен. дзеяч, Маршал Сав. Саюза (1944), двойчы Герой Сав. Саюза (1945, 1958). Нар. Герой Югаславіі (1964). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1930). Удзельнік 1-й сусв. вайны, у т.л. ў складзе рус. экспедыцыйнага корпуса ў Францыі. У Чырв. Арміі з 1919. Пасля грамада. вайны ў войсках і штабах Паўн.-Каўк. ваен. акругі і БВА. Удзельнік (1937—38) вайны ў Іспаніі 1936—39. З 1939 на выкладчыцкай рабоце. У Вял. Айч. вайну на Данскім, Варонежскім, Сталінградскім, Паўд., Паўд.-Зах., 3-м і 2-м Укр. франтах: камандзір стралк. корпуса, каманд. арміямі, франтамі. З ліп. 1945 камандуючы войскамі Забайкальскага фронту, які ўдзельнічаў у разгроме яп. Квантунскай арміі (гл. Маньчжурская аперацыя 1945). Пасля вайны камандуючы войскамі Забайкальска-Амурскай ваен. акругі, галоўнакамандуючы войскамі Д. Усходу, камандуючы войскамі Далёкаўсходняй ваеннай акругі. З 1956 першы нам. міністра абароны СССР і Галоўнакамандуючы сухап. войскамі. У 1957—67 міністр абароны СССР. Узнагароджаны ордэнам «Перамога». Аўтар кніг «Пільна стаяць на варце міру» (1962), «Веліч перамогі» (1965), «Салдаты Расіі» (выд. 1969).

т. 10, с. 34

Маліноўскі Аляксандр Леанідавіч

т. 18, кн. 1, с. 425