Verbum
анлайнавы слоўнікБеларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVuГЕКСАЗАМІ́НЫ,
C6H13O5N, вытворныя простых цукроў, у якіх адзін з гідраксідаў замешчаны амінагрупай (NH2). Адносяцца да амінацукру. У прыродзе пашыраны глюказамін і галактазамін — структурныя кампаненты розных мукаполіцукрыдаў жывёльнага, расліннага і бактэрыяльнага паходжання.
ГЕКСАКІНА́ЗА,
фермент адэназінтрыфасфатнай к-ты — гексоза 6-фасфатрансфераза. Каталізуе перанос фасфатнай групы з адэназінтрыфосфарнай к-ты на гексозу (глюкозу і інш). Удзельнічае ў першых этапах пераўтварэння глюкозы пры браджэнні, гліколізе, біясінтэзе глікагену і пры акісленні па пентазафасфатным шляху. Гексакіназа ёсць амаль ва ўсіх клетках жывёл, раслін і бактэрый. У розных арганізмаў і ў розных тканках гексакіназа прадстаўлена разнастайнымі ізаформамі (аднак усе каталізуюць адну і тую ж рэакцыю). Кафактарам гексакіназы з’яўляецца магній (Mg2+). Актыўнасць гексакіназы рэгулюецца гармонамі (інсулінам, стэроіднымі гармонамі), рэзка тармозіцца прадуктам рэакцыі гексозафасфатам.
А.М.Ведзянееў.
ГЕКСАМЕТЫЛЕНДЫАМІ́Н,
8313 831,3
ГЕКСАМЕТЫЛЕНТЭТРАМІ́Н,
Бясколерныя крышталі саладкаватага смаку, у паветры асмальваюцца пры 280 °C, вазганяюцца ў вакууме пры т-ры вышэй за 230 °C. Добра раствараюцца ў вадзе, дрэнна — у эфіры, бензоле, чатыроххлорыстым вугляродзе. Моцнымі к-тамі гексаметылентэтраміну раскладаецца на аміяк і фармальдэгід, што абумоўлівае яго антысептычныя ўласцівасці. У прам-сці атрымліваюць пры выпарванні ў вакууме сумесі аміяку і фармальдэгіду: 4NH3 + 6CH2O ⇄ (CH2)6N4 + 6H2O.
Выкарыстоўваюць як
ГЕКСА́Н,
нармальны гексан (н-гексан), насычаны вуглевадарод CH3—(CH2)4—CH3. Бясколерная вадкасць, tкіп 69 °C,
ГЕКСАХЛОРЭТА́Н,
хлорзамешчаны этан CCl3—CCl3. Бясколерныя крышталі са слабым пахам камфары, tпл 187 °C (у закрытым капіляры), tкіп 185, 6 °C (вазганяецца),
ГЕКСА́ЭДР
(ад гекса... +
мнагаграннік з 6 гранямі (
ГЕ́КСЛІ,
Хакслі (Huxley) Томас Генры (4.5.1825,
ГЕКСОЗАФАСФА́ТЫ,
складаныя эфіры, утвораныя гексозамі і адным або двума астаткамі фосфарнай к-ты (гексозамонафасфаты і гексозадыфасфаты); прамежкавыя прадукты гліколізу. Значныя прамежкавыя рэчывы вугляводнага абмену жывёл, раслін і мікраарганізмаў. Утвараюцца пры фасфарыліраванні гексозаў, пераважна за кошт энергіі адэназінтрыфосфарнай к-ты.