даўняя страва з аўса, вядомая многім народам. Беларусы зерне аўса спачатку парылі ў печы, потым сушылі, абтоўквалі ў ступе, палалі ў начоўках, малолі ў жорнах, прасейвалі. Перад спажываннем дробныя крупы размочвалі ў халоднай вадзе. На ПнЗ Беларусі Т. замешвалі большай колькасцю вады і елі лыжкамі. На Віцебшчыне, Лоеўшчыне Т. называлі прыгатаваную такім чынам муку. У зах. і паўн.-зах. гаворках мае назву мілта.
род кветкавых раслін сям. верасовых. Каля 70 (паводле інш. звестак больш за 30) відаў. Пашыраны ва ўмераным і арктычным паясах Паўн. паўшар’я, пераважна ў Паўн. Амерыцы. На Беларусі 1 від — Т. звычайная, або мядзведжае вушка, ці мядзведжая ягада (A. uvaursi), падобная на брусніцы. Трапляецца ў хваёвых лясах на пясчанай глебе, утварае рыхлыя дзярніны.
Вечназялёныя распасцёртыя кусцікі з моцна галінастымі стволікамі. Парасткі доўгія. галінастыя. Лісце чаргаванае, скурыстае, бліскучае, суцэльнакрайняе. Кветкі ружовыя, у верхавінкавых. паніклых, аднабаковых гронках. Плод — чырв. мучністая ягада, корм для мядзведзяў і некат. птушак. Лек., дэкар., дубільныя. фарбавальныя расліны.
старажытны бел.нар. танец; называлі таксама «Талака» (ад звычаю «граць талаку» — весяліцца, спяваць і танцаваць пасля заканчэння талакі). Муз. памер 2/4. Тэмп умераны. Асн. рух танца «талачэнне» — таптанне на месцы з рознымі рытмічнымі прытупамі і драбушкамі. Дзяўчаты ўтваралі паўкруг, тупалі нагамі і падскоквалі, не сыходзячы з месца, размахвалі хусткамі. Саліравала дзяўчына, што стаяла спераду; па ходу танца яна трапляла ў цэнтр круга і запявала. Выконваўся на дажынках. Імітаваў талаку. Зафіксаваны ў 1-й пал. 19 ст.
ТАЛАЛА́Й Леў Барысавіч (1906, Магілёўшчына — 1942),
яўрэйскі паэт. Вучыўся ў Віцебскім пед. тэхнікуме (1926—28). З 1932 супрацоўнік яўр.газ. «Юнкер Арбайтэр» («Малады рабочы»), з 1936 настаўнічаў у Мінску. Загінуў на фронце ў Вял.Айч. вайну. Друкаваўся з 1924. Пісаў на яўр. і бел. мовах. Аўтар паэт. зб-каў «Мой першы сноп» (1932), «У паходзе» (1940) пра жыццё вёскі. баявыя будні байцоў. На бел. мову асобныя яго вершы пераклалі А.Бялевіч, Р.Няхай.
Літ.:
Рэлес Р. Леў Талалай // Мы іх не забудзем. Мн., 1949;
Леў Талалай // Радзіме — радок і жыццё. Мн., 1986.
ТАЛАЛІ́ХІН Віктар Васілевіч (18.9.1918, с. Цяплоўка Вольскага р-на Саратаўскай вобл., Расія — 28.10.1941),
лётчык-знішчальнік. Герой Сав. Саюза (1941). Скончыў Барысаглебскую ваен.авіяц. школу лётчыкаў (1938). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну камандзір звяна, нам. камандзіра эскадрыллі. У 1941 упершыню здзейсніў таран у начным паветр. баі, знішчыў бамбардзіроўшчык ворага на подступах да Масквы. У наступных баях збіў яшчэ 5 самалётаў праціўніка. Загінуў у баі.
частка прамежкавага мозга, парныя збіранні шэрага рэчыва, якія ўтвараюць бакавыя сценкі 3-га жалудачка; гал. падкоркавы цэнтр інтэграцыі адчувальнасці. У ніжэйшых пазваночных забяспечвае ажыццяўленне рэфлексаў. Развіццё Т. звязана з фарміраваннем кары вял. паўшар’яў галаўнога мозга. У Т. чалавека вылучаюць каля 60 ядраў (спецыфічных і неспецыфічных). Мае некалькі функцыян. зон, звязаных са сваёй коркавай вобласцю. Т. вентральны мае сярэдзінныя, медыяльныя, вентралатэральныя і заднія ядры; дарсальны — пярэднія, медыяльнае і дарсальнае, перадпокрыўныя ядры. Вылучаюць функцыян. класы гэтых ядраў: спецыфічныя ядры скураных сенсорных органаў, вока і вуха (пераключальныя структуры саматычных і вісцэральных сістэм); ядры з пераважна рухальнымі функцыямі (звязваюць мазжачковыя і базальныя гангліі з рухальнай карою); ядры з асацыятыўнымі функцыямі, таксама неспецыфічныя ядры (павышаюць узбуджальнасць коркавых нейронаў і здольнасць да адказаў на паступаючыя імпульсы).
ТАЛА́ПІН Віталь Іванавіч (н. 15.2.1935, г. Ржэў Цвярской вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне фармакалогіі. Д-рмед.н. (1973). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1959), дзе працаваў да 1972. З 1972 у БелНДІ санітарыі і гігіены (нам. дырэктара). Навук. працы па комплексным вывучэнні фармакалогіі энтэрахрамафіннай клетачнай сістэмы.
Тв.:
Состояние энтерохромаффинных клеток при стрессе (разам з Т.А.Вылегжанінай) // Здравоохранение Беларуси. 1968. № 6.
ТАЛАСАКРАТО́Н (ад грэч. thalassa мора + kratos сіла, магутнасць),
устойлівая або маларухомая вобласць ложа акіянаў, у межах якой развіты абісальныя раўніны. Тэрмін уведзены аўстр. геолагам Р.Фейрбрыджам у 1955. Найб.стараж. Т. Ціхага і ўсх.ч. Індыйскага акіянаў, якія існуюць, магчыма, з дакембрыю; менш стараж. — зах.ч. Індыйскага, Атлантычнага і Паўн. Ледавітага акіянаў, якія, верагодна, утварыліся ў палеазоі — мезазоі. У складзе Т. вылучаюць акіянічныя пліты або монакратоны, сярэдзіннаакіянічныя хрыбты, унутрыкратонныя і перыкратонныя валы, вузкія глыбавыя хрыбты горставага тыпу, доўгія зоны разломаў (паводле тыпу аўлакагенаў мацерыковых платформ) і вулканічныя збудаванні. У канцэпцыі «новай глабальнай тэктонікі» (або тэктонікі пліт) складаюць ч. пліт літасферы.
перыяды ў гісторыі Зямлі, калі значна пашыралася плошча мораў (трансгрэсіі). Супадаюць з сярэдзінай тэктанічных цыклаў, калі на б.ч. зямной паверхні пераважалі апусканні. Проціпастаўляюцца геакратычным перыядам. Да ліку Т.п. адносяць сілур, сярэдні і позні дэвон, ранні карбон, позні мел. Павелічэнне плошчы гідрасферы садзейнічала развіццю вільготнага марскога клімату з малымі ваганнямі т-ры. У гэты перыяд намнажаліся пераважна марскія асадкавыя тоўшчы, б.ч. якіх складалі карбанатныя пароды.