пругкі элемент падвескі трансп. машын і павозак. Змякчае штуршкі і ўдары на няроўнасцях дарогі і ўспрымае нагрузку ад кузава без астаткавай дэфармацыі. Бываюць метал. (ці з інш. сціскальных матэрыялаў), гідраўл. і пнеўматычныя. Найб. пашыраны метал. ліставыя, тарсіённыя і шрубавыя, якія гасяць ваганні за кошт дэфармацыі. Амартызавальнае дзеянне гідраўл. і пнеўматычных Р. забяспечваецца за кошт пругкіх уласцівасцей вадкасці, газу ці паветра. Выкарыстоўваюцца таксама камбінаваныя Р (напр., гумава-метал., пнеўма-гідраўлічныя).
РЫСТО́РЫ ((Ristori) Адэлаіда) (29.1.1822, г. Чывідале-дэль-Фрыулі, Італія — 8.10.1906),
італьянская актрыса. Прафес. дзейнасць пачала ў 1837. Лепшыя ролі: Мірандаліна і Памела («Гаспадыня гасцініцы», «Памела» К.Гальдоні), Марыя Сцюарт («Марыя Сцюарт» Ф.Шылера). Стварыла вобразы моцных, мяцежных жанчын, якія гінуць, але не пакараюцца: Франчэска («Франчэска да Рыміні» С.Пеліка), Юдзіф («Юдзіф» П.Джакамеці), Медэя («Медэя» Э.Легуве), лэдзі Макбет («Макбет» У.Шэкспіра) і інш. Сцвердзіла на італьян. сцэне традыцыі гераічнага стылю выканання, першая дамаглася сусв. прызнання італьян.т-ра. У 1856—85 гастраліравала ў краінах Амерыкі і Еўропы. Аўтар кн. «Эцюды і ўспаміны» (1887).
РЫ́СЦІЧ (Іован) (13.2.1831, г. Крагуевац, Сербія — 5.9.1899),
сербскі дзярж. і паліт. дзеяч, гісторык. Д-р філасофіі (1852). Вучыўся ў Францыі і Германіі. У 1861—67 сербскі пасланнік у Турцыі. У 1868—72 адзін з рэгентаў пры кн. Мілане Абрэнавічу, у 1884—1893 — пры каралі Аляксандру Абрэнавічу (гл.Абрэнавічы). У 1873, 1878—1880, 1887 прэм’ер-міністр, у 1872—1873, 1875, 1876—1878 міністр замежных спраў Сербіі. Выступаў супраць прааўстр. арыентацыі Мілана Абрэнавіча. Быў прадстаўніком Сербіі на Берлінскім кангрэсе 1878, аўтар «Дыпламатычнай гісторыі Сербіі...» (кн. 1—2, 1896—98).
югаслаўскі кампазітар; буйнейшы югасл. сімфаніст. Чл. Сербскай акадэміі навук і мастацтваў (1961). Вучань М.Мілоевіча і Е.Славенскага. У 1930-я г. адзін з прадстаўнікоў авангардызму, выкарыстоўваў чвэрцьтонавую сістэму, дадэкафонію, адчувальны ўплыў экспрэсіянізму, пазней — неакласіцызму. У творах 1940-х г. — імкненне да грамадз. і героіка-патрыят. тэматыкі, прадаўжэння нац.муз. традыцый. Сярод твораў: балеты «Папялушка» (паст. 1943), «Тыран» (паст. 1945); 9 сімфоній (1941—77), арк. п’есы, канцэрты для інстр, з арк., кам.-інстр. ансамблі, вак. творы, у т. л. «Песня пра сокала», «Песня памерлых пралетарыяў».
млекакормячая жывёла сям. кашэчых атр. драпежных звяроў. Некат. сістэматыкі вылучаюць як асобны від Р. чырвоную (F. rufus). Пашырана ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. Жыве ў глухіх лясах з развітым падлескам. Логава робіць у ямах, пад вываратнямі, у старых норах і інш. Актыўная пераважна ноччу. Падвіды Р. іспанская (F. l. pardina) і Р. мексіканская рыжая (F. rufus escuinapae) занесены ў Чырв. кнігу МСАП. На тэр. Беларусі Р. — рэдкі звер, трапляецца пераважна ў паўн. і цэнтр. раёнах, занесена ў Чырв. кнігу.
Даўж. да 110 см, маса да 22, зрэдку да 32 кг. Поўсць густая, мяккая, палевая ці рыжая, плямістая на спіне і нагах. Тулава кароткае, шчыльнае, ногі высокія, дужыя. Хвост кароткі. Вушы вял., вострыя, канчаюцца кутасікамі. На галаве «бакі». Нараджае 2—3, часам да 5 кацянят. Корміцца зайцамі, грызунамі, птушкамі; нападае на дробных капытных.
сузор’е Паўн. паўшар’я неба. Найб. яркая зорка 3,1 візуальнай зорнай велічыні. На Беларусі відаць круглы год (найлепш. у студз. — лютым). Гл.Зорнае неба.
міжледавіковая эпоха альпійскай стратыграфічнай схемы, што раздзяляе рыскую і вюрмскую ледавіковыя эпохі. Адпавядае муравінскаму міжледавікоўю на Беларусі, мікулінскаму — у Расіі, земскаму інтэргляцыялу ў Сярэдняй Еўропе і сангамонскаму — у Паўн. Амерыцы. Карэліруецца з ізатопна-кіслароднай фазай 5e глыбакаводных марскіх адкладаў. Доўжылася каля 15 тыс. гадоў.