найпрасцейшыя рухальныя рэакцыі ў адказ на раздражненне. Уласцівы арганізмам, якія свабодна перамяшчаюцца (бактэрыі, некат. грыбы і водарасці, жывёлы), некат. асобным рухомым клеткам і арганоідам (гаметы і споры са жгуцікамі, лейкацыты, хларапласты).
Крыніцы раздражнення — святло (фотатаксіс), т-ра (тэрматаксіс), эл. ток (гальванатаксіс), вільгаць (гідратаксіс), хім. рэчывы (хематаксіс). Рух накіраваны да крыніцы стымуляцыі (дадатны Т.), або ад яе (адмоўны Т.). Адрозніваюць ненакіраваныя змены курсу руху (фобатаксісы), уласцівыя бактэрыям, зааспорам некат. фікаміцэтаў, і накіраваныя перамяшчэнні да крыніцы раздражнення (топатаксісы), характэрныя для сперматазоідаў імхоў, папарацей. Жгуцікавым водарасцям уласцівы абодва тыпы Т. У жывёл Т. наз. толькі накіраваныя рухі да стымулу перамяшчэння (ненакіраваныя рухі наз. кінезамі), напр., міграцыі, арыентацыя па сонцы ў жывёл і інш. Т. адрозніваюцца ад трапізмаў. Гл. таксама Рух у біялогіі, Рэфлексы.
водарасці, здольныя выпрацоўваць таксіны (альгатаксіны). Таксічныя ўласцівасці вядомы ў некалькіх дзесяткаў відаў сіне-зялёных і дынафітавых, некат. родаў залацістых і зялёных водарасцей. Таксіны марскіх дынафітавых водарасцей, якія выклікаюць «чырвоныя прылівы» каля берагоў Канады, Вялікабрытаніі, Японіі, у трапічных і субтрапічных зонах акіянаў і мораў, належаць да нейратаксінаў і паводле ўздзеяння нагадваюць яд курарэ. Таксіны сіне-зялёных водарасцей адносяць да моцных парэнхіматозных ядаў (С-фікацыянін). Звычайны для вадаёмаў Беларусі мікрацысціс сінявата-зялёны мае таксін, які па біял. уздзеянні і хім. уласцівасцях блізкі да тэрмастабільнага яду бледнай паганкі. Інтаксікацыя вады прыводзіць да атручэння дзікіх і свойскіх жывёл, птушак. У некат. людзей пры кантакце з таксічнымі водарасцямі ўзнікаюць алергіі, кішачна-страўнікавыя расстройствы, пры ўжыванні вады ў час «цвіцення» або рыбы з такога вадаёма — таксікозы.
здольнасць арганізмаў існаваць у водах, якія ўтрымліваюць таксічныя рэчывы мінер. ці арган. паходжання. Вылучаюць полі-, меза- і алігатаксобныя арганізмы, якія вытрымліваюць адпаведна моцную, сярэднюю і слабую ступень таксічнай забруджанасці. Вадаёмы ці іх зоны, у якіх з-за забруджанасці адсутнічаюць жывыя арганізмы, наз. гіпертаксобнымі.
група парод паляўнічых і дэкар.-пакаёвых сабак. Вядомы з глыбокай старажытнасці. Сучасныя пароды цяжкія, сярэднія, карлікавыя сфарміраваліся ў сярэдзіне 18 ст. ў Германіі. Пашыраны па ўсім свеце. Выкарыстоўваюцца для палявання на норных звяроў (лісоў, барсукоў і інш.).
Канстытуцыя моцная, сухая. Выш. ў карку 16—27 см. Тулава выцягнутае. Ногі кароткія. Галава клінападобная. Вушы абвіслыя. Бываюць гладкашэрсныя (шэрсць даўж. да 2 см, шорсткая, прылеглая), даўгашэрсныя (шэрсць з развітым падшэрсткам, доўгая, мяккая) і шорсткашэрсныя (шэрсць даўж. каля 3 см, прамая, шорсткая, густая, прылеглая, утварае «бровы», «вусы», «бараду»). Масць рыжая, карычневая, чорная, шэрая з падпалінамі. Хвост шаблепадобны. Тып паводзін ураўнаважаны — рухомы.
ТАКТ (франц. tact ад лац. tactus дотык, адчуванне),
пачуццё меры, якое падказвае найб. правільны падыход, найб. далікатную лінію паводзін ў адносінах да каго-н., чаго-н.; уменне трымаць сябе належным чынам. Т. наз. таксама рытм якога-н. руху, дзеяння.
адзінка муз.метра. У адпаведнасці з тыпамі метра адрозніваюць Т. простыя (2- ці 3-дольныя), складаныя (4-, 6-, 9-, 12-дольныя), мяшаныя (напр., 5-дольныя). 1-я доля Т. — моцная; у складаных вылучаюць і т. зв. адносна моцную долю. Структура Т. адлюстроўваецца ў памеры: межы Т. ў нотным пісьме абазначаюцца верт. лініямі (тактавымі рысамі).
від танічнага верша (гл.Танічнае вершаскладанне), у якім колькасць складоў паміж моцнымі націскнымі складамі (іктамі) ад 0 да 3—4. Пропускі націскаў на метрычна моцных месцах рэдкія, а ў 3-складовых інтэрвалах часта сустракаюцца звышсхемныя націскі на сярэднім складзе. Т. займае прамежкавае становішча паміж дольнікам і акцэнтным вершам (аднолькавая або прыблізна аднолькавая колькасць акцэнтаў — апорных рытмічных націскаў у вершаваных радках). У бел. паэзію Т. увялі ў пач. 20 ст. Я.Купала і М.Багдановіч. Прыклад 4-іктнага Т. ў Я.Купалы:
Я табе́, зямля мая пра́дзедаў маіх.
Не патра́плю нічо́га жале́ць на све́це,
На свет цэ́лы гато́ў твой прыго́н апе́ці
І ўзнясці́ паса́д на магі́лішчах тваі́х.
(«Для зямлі прадзедаў маіх...»)
На р. Нарын, у Кіргізіі. Утворана плацінай аднайм.ГЭС. Запаўнялася з 1973. Пл. 284 км². аб’ём 19,5 км³, даўж. 65 км, найб.шыр. 12 км. Штогадовае рэгуляванне сцёку; праектнае ваганне ўзроўню вады да 63 м. Выкарыстоўваецца для мэт энергетыкі і ірыгацыі.
ТАКТАГУ́Л САТЫЛГА́НАЎ (25.10.1864, кішлак Кушчусу Тактагульскага р-на Джалал-Абадскай вобл., Кіргізія — 17.2.1933),
кіргізскі народны акын і кампазітар, музыкант-віртуоз (выканаўца на камузе). З маленства складаў песні, выконваў і нар.муз.-інстр. творы. За песні выкрывальніцкага сац. зместу ў 1898 асуджаны да пакарання смерцю. Прыгавор заменены ссылкай у Сібір, адкуль у 1910 уцёк. Найб. вядомы яго сатыр. песні «Ішан і яго паслядоўнік», «Пяць манапаў», вершы «Бывай, мой народзе!», «Бывай, маці!». У Кіргізіі ўстаноўлена дзярж. прэмія яго імя.
грузінскі кампазітар, педагог, дзярж. дзеяч. Нар.арт. Грузіі (1961). Нар.арт.СССР (1974). Скончыў Тбіліскую кансерваторыю (1947), у 1947—69 і з 1984 выкладаў у ёй (з 1966 праф.). З 1947 канцэртмайстар і дырыжор, у 1952—56 дырыжор і маст. кіраўнік Дзярж.хар. капэлы Грузіі. У 1965—84 міністр культуры Грузіі. Найб. значныя дасягненні ў оперным, кантатна-аратарыяльным і сімф. жанрах. Сярод твораў; оперы «Міндыя» (па матывах паэзіі Важа Пшавела, паст. 1961), «Выкраданне Месяца» (паст. 1977), «Першае каханне» (паст. 1980); араторыі, у т. л. «Па слядах Руставелі» (1964); кантата «Гурыйскія песні» (1971); вак.-сімф. сюіты, у т. л. «Мегрэльскія песні» (1972) і «З лірай Цэрэтэлі» (1983); 2 сімфоніі (1949, 1953); сімф. паэма «Мцыры» (1956); тв. для інстр. з арк., хоры, рамансы, музыка для драм. т-раў, кінафільмаў і інш. Аўтар музыкі Дзярж. гімна Грузінскай ССР (1946). На сцэне Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі паст. «Міндыя» (1973). Ленінская прэмія 1982. Дзярж. прэміі СССР 1951, 1952, 1967. Дзярж. прэмія Грузіі 1987.