ТАКТ у музыцы,

адзінка муз. метра. У адпаведнасці з тыпамі метра адрозніваюць Т. простыя (2- ці 3-дольныя), складаныя (4-, 6-, 9-, 12-дольныя), мяшаныя (напр., 5-дольныя). 1-я доля Т. — моцная; у складаных вылучаюць і т. зв. адносна моцную долю. Структура Т. адлюстроўваецца ў памеры: межы Т. ў нотным пісьме абазначаюцца верт. лініямі (тактавымі рысамі).

т. 15, с. 395

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)