вёска ў Дзятлаўскім р-не Гродзенскай вобл., на аўтадарозе Наваельня—Казлоўшчына. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 16 км на ПдУ ад г. Дзятлава, 170 км ад Гродна, 16 км ад чыг. ст. Наваельня. 510 ж., 216 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму. Помнік архітэктуры — касцёл св. анёлаў-ахоўнікаў (1840).
У Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Тураўлянка, за 30 км на ПнУ ад г. Лепель. Пл. 0,16 км², даўж. 1,7 км, найб.шыр. 590 м, найб.глыб. 28 м, даўж. берагавой лініі 4,37 км. Пл. вадазбору 99,6 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы на Звыш. 18—24 м (на Пн і ПнУ 9—10 м), параслі хмызняком, на У і Пдвыш. 4—5 м, часткова разараныя. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі, на У нізкія, пясчаныя. Дно выслана пяском, апясчаненымі адкладамі, ілам. Зарастае. Упадае р. Лукомка, сцёк у воз. Астраўкі.
РАГО́ЎСКІ ((Rogowski) Людамір Міхал) (3.10.1881, г. Люблін, Польшча — 14.3.1954),
польскі кампазітар і дырыжор. Скончыў Варшаўскую кансерваторыю (1906). У 1909—12 працаваў дырыжорам у Вільні. Творчасць цесна звязана з бел.муз. культурай: кіраваў хорам у Бел.муз.-драм. гуртку, ствараў муз. афармленне да спектакляў трупы І.Буйніцкага, склаў «Беларускі песеннік з нотамі для народных і школьных хароў» (выд. ў 1911), куды ўключыў і ўласныя апрацоўкі бел.нар. песень. Аўтар 7 сімфоній, 6 опер, 2 балетаў, у т. л. «Купала» (паст. 1926, Варшава), сімф. паэм і сюіт, у т. л.Бел. сюіты для сімф. аркестра (1910), камерных, харавых, у т. л. на верш Я.Купалы «А хто там ідзе?» (1910) і.інш. твораў. З 1925 жыў у Дуброўніку (Харватыя).
РАГО́ЎСКІ (Мікалай Міхайлавіч) (27.11.1898, г. Магілёў — 1937),
ваенны дзеяч, камдыў (1935). У 1917—18 вучыўся ў Кіеўскім політэхн. ін-це, скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1927). З 1918 у Чырв. Арміі, камандзір артыл. дывізіёна. З 1922 пам.нач. і нач. артылерыі 5-га стралк. корпуса. З 1927 у Гал.артыл. упраўленні, з 1932 інспектар, потым нач. артылерыі РСЧА. Чл.Ваен. савета Наркамата абароны СССР. У маі 1937 арыштаваны на падставе сфабрыкаваных звестак аб прыналежнасці да т.зв. «змовы Тухачэўскага», 10.9.1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1956.
РАГО́ЎСКІ (Міхаіл Канстанцінавіч) (н. 15.6.1925, в. Няжараўка Любанскага р-на Мінскай вобл.),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч. вайну партызан, на фронце з 1944. Камандзір аддзялення мал. сяржант Р. вызначыўся ў 1945 у баях на тэр. Польшчы і Германіі. Да 1976 на гасп. рабоце ў Любанскім р-не.
РАГО́ЎСКІ (Яўген Аляксандравіч) (1855, г. Кобрын Брэсцкай вобл. — 1923),
расійскі астрафізік і фізік. Магістр фізікі (1903). Чл. рускіх фіз.-хім. і астранамічнага, Французскага фіз. і Харкаўскага матэм. т-ваў. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1882), дзе і працаваў у фіз. лабараторыі (у 1903—04 прыват-дацэнт); адначасова выкладаў фізіку і матэматыку ў гімназіях Пецярбурга, супрацоўнічаў у рэдакцыі час. «Журнал Русского физико-химического общества». З 1904 в.а. экстраардынарнага прафесара Харкаўскага ун-та. Аўтар навук. прац «Аб складзе атмасферы сонца і планет і іх тэмпературы» (ч. 1—2, 1882—84) і «Яшчэ пра тэмпературу і склад сонца і планет» (1899), за якія ў 1903 удастоены прэміі Рус.астр.т-ва і медаля імя Мікалая II, дысертацыі «Аб знешняй цеплаправоднасці сярэбраных дратоў у вадзе» (1903).
род кветкавых раслін сям. казяльцовых. Каля 250 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я і ў гарах трапічнай Афрыкі. На Беларусі 1 від — Р. высокія (D. elatum), занесены ў Чырв. кнігу. Трапляецца ў рэдкалессі, сярод хмызнякоў, па лугах. У культуры вырошчваюць гібрыдныя формы, аб’яднаныя ў групу буйнакветных (D. grandiflorum).
Лісце чаргаванае, шматрассечанае. Кветкі няправільныя, буйныя, сінія, блакітныя, фіялетавыя, сабраныя ў гронку ці мяцёлчатае суквецце. Плод — лістоўка. Лек., інсектыцыдныя, дэкар. расліны.
РАГУ́ЛЯ (Аляксей Уладзіміравіч) (н. 25.3.1935, в. Сенна Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. літаратуразнавец. Канд.філал.н. (1975), праф. (1994). Скончыў БДУ (1957). Настаўнічаў, з 1970 працуе ў Бел.пед. ун-це. Даследуе праблемы філасофіі культуры, гісторыю і метадалогію культуры, творчасць бел. пісьменнікаў (В.Быкава, Г.Далідовіча, І.Мележа, К.Чорнага і інш.). Аўтар манаграфіі «Імгненні...» (1990), зб.літ.-крытычных артыкулаў «Пафас станаўлення» (1991), падручнікаў па л-ры, методыцы выкладання і культуралогіі.
РАГУ́ЛЯ (Васіль Цімафеевіч) (28.7.1879, в. Ачукевічы Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. — 16.6.1955),
бел. грамадска-паліт. дзеяч; у Вял.Айч. вайну супрацоўнічаў з ням. акупантамі. Скончыў Віленскі настаўніцкі ін-т (1900). З 1914 у арміі на Зах. фронце. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 увайшоў у Рас.дэмакр. партыю, па спісе якой балаціраваўся дэпутатам ва Устаноўчы сход па Мінскай губ. Стаяў на пазіцыях «адзінай і непадзельнай» Рас. дзяржавы з прадстаўленнем Беларусі абл. земскага самакіравання і «права на нацыянальна-культурнае развіццё». Удзельнік Усебеларускага з’езда 1917 у Мінску. У 1919—20 уваходзіў у Рас. аб’яднаную радыкальна-дэмакр. групу. З лета 1920 у Чырв. Арміі, адкуль у крас. 1921 дэзерціраваў у Зах. Беларусь. У 1922 абраны дэпутатам (паслом) польскага сейма, уваходзіў у Беларускі пасольскі клуб. Стаяў на антыбальшавіцкіх пазіцыях, адмаўляў ідэю «расійска-беларускай федэрацыі», перайшоў на пазіцыі незалежнасці Беларусі. Адзін з ініцыятараў стварэння і кіраўнікоў Беларускага сялянскага саюза, Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры. У 1928 абраны сенатарам польскага сейма, але неўзабаве арыштаваны і зняволены на 2 гады ў турму. З вер. 1939 настаўнічаў у сярэдняй школе ў роднай вёсцы. У чэрв. 1941 арыштаваны органамі НКУС, але з пачаткам Вял.Айч. вайны ўцёк з-пад арышту. У перыяд акупацыі быў прызначаны бургамістрам Дзятлаўскага р-на. З ліп. 1944 у Зах. Германіі, з 1950 у ЗША.