найбольш высокі горны масіў ва Усх. Саяне, у Бураціі (Расія). Выш. да 3491 м (найвыш. пункт Саян). Складзены з гранітаў. У рачных далінах да выш. 2000 м трапляюцца лясы, вышэй на схілах — альпійскія лугі, горныя тундры і камяністыя россыпы. Ледавікі (агульная пл. каля 1,3 км²).
4-ы вял. хан Мангольскай імперыі, унук Чынгісхана. Уступіў на прастол у 1251 пры падтрымцы Батыя пасля 3-гадовай барацьбы. Імкнуўся стварыць цэнтралізаваны дзярж. апарат. Пры М. заваяваны Іран і пачата заваяванне Паўд. Кітая. Памёр у час паходу ў Кітай.
МУР ((Moore) Генры) (30.7.1898, г. Каслфард, Вялікабрытанія — 31.8.1986),
англійскі скульптар. Вучыўся ў маст. каледжы ў Лідсе (1919—21), скончыў Каралеўскі каледж мастацтва ў Лондане (1925), у якім выкладаў да 1933. Пазней выкладаў у маст. школах Чэлсі і Слейда. Чл.-заснавальнік маст. групоўкі «Першае падраздзяленне» (1933). Зазнаў уплыў стараж.мекс. пластыкі. З пач. 1920-х г. распрацоўваў нешматлікія сталыя кампазіцыі («Маш і дзіця», «Сямейная група», «Фігура ляжыць» і інш.), у якіх ствараў і жыццёва канкрэтныя, і абстрактныя, дэфармаваныя, фантастычна-мудрагелістыя вобразы. Творы вызначаюцца пластычнай абагульненасцю і манументальнасцю форм, напружанасцю ўнутр. структуры кампазіцыі, рытмічнай выразнасцю сілуэта. Майстар манум.-дэкар. скульптуры: скульпт. групы «Тры фігуры стаяць» у Батэрсі-парку ў Лондане (1947—48), «Кароль і каралева» на плато каля Дамфрыса (1952—53), «Фігура ляжыць» каля будынка ЮНЕСКА у Парыжы (1957—58), «Дзве вялікія формы» ў садзе Бундэсканцылярыі ў Боне (1979) і інш. Аўтар серыі малюнкаў, прысвечаных ваен. будням Лондана (1-я пал. 1940-х г.).
Літ.:
Валериус С. Прогрессивная скульптура XX в. М., 1973.
С.І.Пракоп’ева.
Г.Мур. Дзве вялікія формы. Бон. Сад Бундэсканцылярыі. 1979.
МУР ((Moore) Станфард) (4.9.1913, г. Чыкага, ЗША — 23.8.1982),
амерыканскі біяхімік. Чл.Нац.АН ЗША і Амер. акадэміі навук і мастацтваў. Скончыў ун-т Вандэрбільда ў штаце Тэнесі (1935). Працаваў у Ракфелераўскім ін-це мед. даследаванняў у Нью-Йорку, Брусельскім, Кембрыджскім (Вялікабрытанія) ун-тах. Навук. працы па хіміі бялкоў. Распрацоўваў аналітычныя метады вызначэння амінакіслотнага саставу бялкоў. Выкарыстаў іонаабменную храматаграфію для хім. аналізу, сканструяваў амінакіслотны аналізатар. Высветліў першасную структуру ферменту рыбануклеазы. Нобелеўская прэмія 1972 (разам з К.Б.Анфінсенам, У.Х.Стайнам).
ірландскі паэт. Вучыўся ў Дублінскім ун-це. Дэбютаваў зб-камі вершаў «Оды Анакрэонта» (1800) і «Паэтычныя творы» (1801). Узор рамант. лірыкі — «Ірландскія мелодыі» (1807—34), у якіх апяваецца трагічны лёс Ірландыі і барацьба ірл. народа. Аўтар рамана «Эпікурэец» (1827), рамант. паэм «Лала Рук» (1817) і «Любоў анёлаў» (1823), сатыр. твораў («Казкі пра Свяшчэнны Саюз», 1823; «Мемуары капітана Рока», 1824, і інш.), біяграфіі Р.Шэрыдана (1825). Апублікаваў «Пісьмы і дзённікі лорда Байрана з заўвагамі пра яго жыццё» (1830), «Гісторыю Ірландыі» (1835—46). На бел. мову яго верш «Вечаровыя званы» з паэт. цыкла «Песні народаў» (1818—27) пераклаў Л.Баршчэўскі.
геалагічнае агаленне на правым беразе р. Бярэзіна (за 30 км ніжэй г. Барысаў, паміж вёскамі Мурава Бярэзінскага і Пабярэжжа Барысаўскага р-наў Мінскай вобл.); помнік прыроды рэсп. значэння (з 1963). Лінзы адкладаў муравінскага міжледавікоўя ўскрываюцца ў 2 ярах і на ўскраіне в. Мурава. Найб. тыповыя — у вяршыні невял. яра Чортаў Куст (Мурава 2) за 20 м ад вады. Магутнасць азёрна-старычных адкладаў (ліставатыя тарфы, гумусаваныя супескі) 4,7 м, даўж. каля 15 м. Па пылку, спорах, насенні, пладах, шышках і хвоі, ствалах дрэў вызначана каля 100 відаў дрэвавых, кустовых і травяністых раслін (граб звычайны, клён раўнінны, ліпа буйналістая, альдраванда пухіраватая, вадзяны арэх і інш.). З’яўляецца стрататыпам муравінскага міжледавікоўя на тэр. Беларусі.
вёска ў Сухопальскім с/с Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. Цэнтр калгаса. За 25 км на ПнЗ ад г. Пружаны, 114 км ад Брэста, 42 км ад чыг. ст. Аранчыцы. 582 ж., 251 двор (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Царква. Магіла ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.