ДУДКЕ́ВІЧ (Валянцін Уладзіміравіч) (н. 6.10.1943, г. Магілёў),
бел. танцоўшчык, харэограф. Засл. дз. маст. Беларусі (1986). Скончыў Бел. харэаграфічнае вучылішча (1961), Бел.тэатр.-маст.ін-т (1981). З 1961 артыст балета Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі, з 1969 артыст балета, педагог-рэпетытар, рэжысёр-пастаноўшчык, маст. кіраўнік канцэртна-эстр. бюро Бел. філармоніі. З 1986 маст. кіраўнік — дырэктар Дзяржаўнага ансамбля танца Рэспублікі Беларусъ. Веданне бел.танц. фальклору і беражлівае стаўленне да яго, вял. творчы патэнцыял і неардынарныя арганізатарскія здольнасці дазволілі яму плённа працаваць у галіне развіцця і папулярызацыі нар. харэаграфічнага мастацтва. Сярод пастановак: канцэртныя праграмы «Свята», «Карагод сяброў», «Вечар памяці С.Дрэчына», бел.нар. танцы «Кола», «Бульба», «Кадрыля на зэдліках», «Вясковыя гульні», «Каляды», «Арэлі», «Церніца», «Вечарына», «Спеў дубраў», «Кабеты і жаўнеры» і інш. У пастаноўках апошніх гадоў стварае танц. нумары з драматург. развіццём у жанры «фольк-балет». Імкнецца працягваць традыцыі прафес. харэагр. мастацтва, закладзеныя А.Апанасенкам, С.Дрэчыным і інш.
ДУДКО́Ў (Дзяніс Аляксандравіч) (23.6.1904, г.п. Круглае Магілёўскай вобл. — 23.3.1948),
бел. гісторык. Канд.гіст.н. (1935). Скончыў БДУ. З 1931 у Ін-це гісторыі партыі пры ЦККП(б)Б, Ін-це гісторыі АНБССР, БДУ, Мінскім пед. ін-це. Удзельнік Вял.Айч. вайны. Аўтар прац па гісторыі Беларусі 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. Даследаваў развіццё капіталізму, рабочы і сял. рух і інш.
Тв.:
Сталыпінская рэформа ў Віцебскай губерні. Мн., 1931;
Аб развіцці капіталізма ў Беларусі ў 2-й палове XIX і пачатку XX ст.Мн., 1932.
Літ.:
Михнюк В.Н. Становление и развитие исторической науки Советской Белоруссии (1919—1941 гг.). Мн., 1985.
род кветкавых раслін сям. сельдэрэевых. Каля 60 відаў. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і, асабліва ва Усх. Азіі. На Беларусі 3 дзікарослыя віды: усюды трапляецца Д. лясны (A. sylvestris), зрэдку — лекавы, або дзягіль (A. archangelica), і вельмі рэдка — балотны (A. palustris). Растуць у лясах, хмызняках, на лугах, балотах і інш.Цэнтр.бат. садам Нац.АН Беларусі як дэкар. расліна інтрадукаваны Д. сахалінскі (A. sachalinensis).
Двух- або шматгадовыя травяністыя расліны з кароткім карэнішчам і галінастым, унутры пустым — дудкаватым (адсюль назва) сцяблом выш. да 2 м. Лісце буйное, складанае, перыстарассечанае, з вял. похвамі. Кветкі дробныя, белыя ці ружаватыя, у буйных складаных парасоніках. Плод — віслаплоднік з 10 крылатымі рэбрамі. Лек., кармавыя, эфіраалейныя, меданосныя, вострапрыпраўныя і дэкар. расліны. Плады і карані багатыя кумарынам.
ДУДО́ (Пятро) (Пётр Дзмітрыевіч; 4.9.1911, в. Забалацце Лепельскага р-на Віцебскай вобл. — 23.2.1958),
бел. пісьменнік. Скончыў Камуніст.ін-т журналістыкі ў Мінску (1940). З 1935 у арміі. Друкаваўся з 1934. Выступаў з нарысамі і апавяданнямі. Аўтар аповесці «Першы салют» (1953) і сатыр. камедыі «Чортаў тузін» (1959).
ДУ́ДЧЫК (Павел Андрэевіч) (12.7.1918, в. Казённыя Паршні Аршанскага р-на Віцебскай вобл. — 17.4.1994),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў артыл. школу (1939), Бранскае ваенна-паліт. вучылішча (1942), Вышэйшую афіцэрскую артыл. штабную школу (1950). У Чырв. Арміі з 1938. У Вял.Айч. вайну з 1942 на Калінінскім, Паўн.-Зах., 2-м Прыбалт., 1-м і 4-м Укр. франтах. Вызначыўся ў 1944 у баях на тэр. Літвы; артыл. батарэя на чале з капітанам Д. адбіла 11 контратак ворага і прымусіла адступіць. Да 1959 у Сав. Арміі.
вёска ў Чавускім р-не Магілёўскай вобл., на р. Проня, на аўтадарозе Чавусы—Слаўгарад. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 21 км на Пд ад г. Чавусы. 62 км ад Магілёва, 17 км ад чыг. ст. Чавусы. 269 ж., 106 двароў (1997). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. З брацкія магілы сав. воінаў.
ДУ́ЗЕ ((Duse) Элеанора) (3.10.1858, г. Віджэвана, Італія — 21.4.1924),
італьянская актрыса. З акцёрскай сям’і. Выступала ў італьян. вандроўных трупах, у 1887 арганізавала ўласную. Шмат гастраліравала па краінах Еўропы і Амерыкі. Актрыса трагічнага плана. Лепшыя ролі: Тэрэза Ракэн («Тэрэза Ракэн» Э.Заля), Маргарыта Гацье («Дама з камеліямі» А.Дзюма-сына), Сантуца («Сельскі гонар» Дж.Вергі), Клеапатра («Антоній і Клеапатра» У.Шэкспіра), Нора («Нора» Г.Ібсена), Мірандаліна («Карчмарка» К.Гальдоні), Ганна («Мёртвы горад» Г.Д’Анунцыо). Дэмакр. і гуманіст. мастацтва Д. вызначалася праўдзівасцю, філігранным майстэрствам.