шляхецкі род герба «Шэліга» ў ВКЛ. Валодалі землямі ў Слонімскім пав., з сярэдзіны 17 ст. мелі маёнтак Пескі. Найб. вядомыя:
Войцех (ахрышчаны 21.6.1762, Пескі — 3.3.1833), сын Францішка. Дэпутат Трыбунала ВКЛ, пасол на Чатырохгадовы сойм 1788—92, у 1797—1816 маршалак Слонімскага пав., правадз. стацкі саветнік (1810), з 1831 старшыня Віленскага т-ва дабрачыннасці. Вызначыўся як актыўны прадпрымальнік, будаваў дарогі, млыны, бровары, прадпрыемствы па вырабе паперы, жалеза, сукна, шкіпінару, смалы і інш.Адам Тытус (ахрышчаны 25.12.1803, Пескі — 5.3.1854), сын Войцеха. Удзельнік паўстання 1830—31. Францішак Ксаверы (ахрышчаны 22.9.1806, Пескі — 9.1.1874), сын Войцеха. У 1830-х г. маршалак Слонімскага пав. Узначальваў Варшаўскае т-ва дабрачыннасці. У 1869 ад рымскага папы атрымаў графскі тытул. Вандалін (1814—84), сын Войцеха. Уладальнік Косава, дзе пабудаваў палац. Калекцыянер, аматар мастацтваў. Уладзіслаў (8.10.1871—10.4.1964), сын Францішка. З 1918 чл.К-та абароны крэсаў у Варшаве. Садзейнічаў адкрыццю ў 1924 у Альбярціне езуіцкай Усх. місіі па распаўсюджанні уніяцтва, выданні рэліг. л-ры на бел. мове.
ПУСТАВА́ЛАЎ (Леанід Васілевіч) (8.8.1902, Масква —15.9.1970),
расійскі геолаг. Чл.-кар.АНСССР (з 1953). Скончыў Маскоўскі ун-т (1924). У 1934—62 праф. Маск. ін-та нафтахім. і газавай прам-сці, адначасова ў 1943—53 у Ін-це геал. навук АНСССР. У 1953—60 нам. старшыні Савета па вывучэнні вытв. сіл АНСССР і кіраўнік шэрагу комплексных экспедыцый. Навук. працы па петраграфіі і геахіміі асадкавых утварэнняў. Прапанаваў класіфікацыю асадкавых парод. Распрацаваў вучэнне аб геахім. фацыях асадкавай тоўшчы. Абгрунтаваў палажэнне аб дыферэнцыяцыі рэчыва ў зоне асадканамнажэння і палажэнне аб перыядычнасці ва ўтварэнні асадкавых парод і карысных выкапняў асадкавага паходжання. Дзярж. прэмія СССР 1941.
ПУСТАВО́ЙТ (Васіль Сцяпанавіч) (27.1.1886, с. Таранаўка Зміёўскага р-на Харкаўскай вобл., Украіна — 11.10.1972),
расійскі вучоны ў галіне раслінаводства і селекцыі. Акад.АНСССР (1964), акад. УАСГНІЛ (1956). Двойчы Герой Сац. Працы (1957, 1963). Скончыў Кубанскі с.-г.ін-т (1926). Да 1930 працаваў у ім, адначасова з 1912 ва Усесаюзным НДІ алейных культур (з 1935 заг. аддзела). Навук. працы па біялогіі, селекцыі і агратэхніцы сланечніку. Распрацаваў сістэму штогадовага сортааднаўлення сланечніку, вывеў высокаалейныя сарты. Дзярж. прэмія СССР 1946. Ленінская прэмія 1959.
Тв.:
Избр. труды. М., 1966;
Приемы выращивания семян подсолнечника. Краснодар, 1969 (у сааўт.).
ПУСТАВО́ЙЦЕНКА (Уладлен Тарасавіч) (н. 23.2.1932, с. Пясчана Рашацілаўскага р-на Палтаўскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне нейрахірургіі і мед. рэнтгеналогіі. Д-рмед.н. (1988). Засл. рацыяналізатар Беларусі (1979). Скончыў Ваенна-мед. акадэмію ў Ленінградзе (1956). З 1986 у Бел.НДІ траўматалогіі і артапедыі, з 1990 у Бел.НДІ медыка-сац. экспертызы і рэабілітацыі. Навук. працы па нейрахірургіі траўм ц. н. с., мед. рэнтгеналогіі, медыка-сац. экспертызе хірург. і артапедатраўматалагічных захворванняў, рэабілітацыі хворых.
Тв.:
Электрорентгенография в нейрохирургии: Клиникорентгенол. исслед. 2 изд. Мн., 1986;
расліны, рост якіх на пэўных участках непажаданы. Пагаршае ўмовы росту і развіцця культ. раслін, зніжае іх ураджай, перашкаджае рабоце с.-г. машын, спрыяе пашырэнню шкоднікаў. Паводле месца росту П. падзяляецца на раллёвае (сегетальнае), смеццевае (рудэральнае) і П. прыродных угоддзяў.
Для П. характэрны высокая пладавітасць (напр., 1 расліна палыну звычайнага дае да 10,5 млн. насення), непатрабавальнасць да глебава-клімат. умоў. Многія пустазельныя расліны (васілёк сіні, куколь) па-за межамі аграбіяцэнозаў не трапляюцца. На палях, моцна засмечаных П. недабор зерня з 1 га дасягае 0,2—0,3 т, бульбы 2—5 т, агародніны 1,5—4 т, таксама ў прадукцыі памяншаецца колькасць бялкоў, цукру, крухмалу.
На Беларусі каля 300 відаў П., найб. пашыраныя з аднагадовага П. — лебяда белая, свінакроп палявы, брыца звычайная, пупок палявы, рэдзька дзікая, зоркаўка сярэдняя; са шматгадовага П. — пырнік паўзучы, шчаўе конскае, асот палявы, бярозка палявая, хвошч і інш.
драпежная птушка сям. сакаліных атр. сокалападобных. Пашырана ў Еўропе, Азіі, Афрыцы. Жыве ў невял. лясах, на лясных высечках, узлесках, лугах, палях, у гарах да выш. 4000 м і інш. Селіцца паасобна і калоніямі. Гняздуе на верхавінах і ў дуплах дрэў, займае гнёзды інш. птушак. На Беларусі рэдкі пералётны від, трапляецца ва ўсх. і зах. раёнах. Нар. назвы аралок, шулячок. Занесена ў Чырв. кнігу Беларусі.
Даўж. да 38 см, маса да 285 г. Самкі большыя за самцоў. Афарбоўка рыжая, самец больш яркі. Крылы доўгія, завостраныя. У палёце часта затрымліваецца з прыўзнятымі крыламі і апушчаным хвастом, пырхае на месцы («трасецца»). Корміцца пераважна мышападобнымі грызунамі. Адкладвае да 8 яец.
род кветкавых раслін сям. ятрышнікавых. 2 віды. Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі і Паўн. Амерыкі. На Беларусі 1 барэальна-таежны рэліктавы від — П. зялёны (C. viride), занесены ў Чырв. кнігу. Трапляецца на вільготных лугах, у поймах невял. рэк.
П. зялёны — шматгадовая травяністая расліна выш. да 30 см, з падоўжаным, звычайна 2-раздзельным клубнем. Лісце яйцападобнае або лінейнае, ніжняе — на кароткіх чаранках, верхняе — сядзячае. Кветкі, накшталт шлема, жаўтавата-зялёныя, інш. раз чырванавата-карычневыя, у суквецці — рыхлы колас. Плод — каробачка.
аднаполая тычынкавая (мужчынская) кветка (напр., у агуркоў). Таксама П. наз. двухполыя або песцікавыя (жаночыя) кветкі, у якіх не адбылося апылення і апладнення.
мяшанага (80%) і нізіннага (зах.ч., 20%) тыпаў у Ганцавіцкім і Лунінецкім р-нах Брэсцкай вобл. Сцёк з балота па Заазерскім канале (бас.р. Лань). Пл. 6,4 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 4,4 тыс.га. Глыбіня торфу да 5,9 м, сярэдняя 1,7 м. Запасы торфу больш за 11 млн.т. Невял. здабыча торфу на ўгнаенне. Асушана больш за 3 тыс.га, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць. На неасушанай пл. лес з хвоі, вольхі, бярозы, растуць вярба, асокі. 1247 га балота ўваходзіць у Борскі біял. заказнік.
гнайнічок, пузырок з гноем, які ўзнікае на скуры як элемент некат. дэрматозаў і інфекц. хвароб чалавека. Бываюць паверхневыя і глыбокія — звязаныя з валасяным мяшочкам і сальнай залозай. Пасля зажыўлення глыбокіх П. застаюцца рубцы.