вёска ў Веткаўскім р-не Гомельскай вобл., каля р. Беседзь. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 42 км на ПнУ ад г. Ветка, 64 км ад Гомеля. 469 ж., 176 двароў (1999). Пач. школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. На паўн.-ўсх. ўскраіне вёскі паселішча эпохі мезаліту (8—5-е тыс. да н.э.).
вёска ў Лагойскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр Нястанавіцкага с/с. За 45 км на ПнЗ ад г. Лагойск, 83 км ад Мінска, 50 км ад чыг. ст. Вілейка. 337 ж., 138 двароў (1999). Акц. аб’яднанне «Сельгасхімія». Пач. школа, б-ка.
астэроіды, невялікія нябесныя целы, якія рухаюцца вакол Сонца па эліптычных арбітах, размешчаных пераважна паміж арбітамі Марса і Юпітэра, т. зв. пояс астэроідаў. Агульная колькасць М.п., што назіраюцца ў сучасныя тэлескопы, каля 100 тыс. (занумараваны і ўключаны ў каталог каля 6 тыс.), буйнейшыя з іх: Цэрэра, Палада, Веста, Гігея.
У поясе М.п. адбываюцца сутыкненні астэроідаў, што прыводзіць да іх драблення. Колькасць М.п. значна павялічваецца ад буйных да дробных. Сумарная маса М.п. меней за 1/700 масы Зямлі, дыям. ад 1025 км (у Цэрэры) і меней. Арбіты ў сярэднім больш выцягнутыя і больш нахіленыя да экліптыкі, чым арбіты вял. планет. Вядома каля 300 М.п., якія перыядычна збліжаюцца з Зямлёй і ўяўляюць для яе патэнцыяльную небяспеку. Калі дробныя асколкі рухаюцца па арбітах, якія перасякаюць арбіту Зямлі, яны могуць выпадаць на Зямлю ў выглядзе метэарытаў. Няправільная абломкавая форма і плямістасць паверхні некат. М.п. выяўляюцца ў перыяд. зменах бляску; ваганні бляску паказваюць і на іх восевае вярчэнне. Па аналогіі з большасцю метэарытаў М.п. лічацца камяністымі целамі, шчыльн. 3000—3500 кг/м³. Раней М.п лічылі абломкамі планеты, якая быццам бы існавала паміж Марсам і Юпітэрам, аднак малая сумарная маса М.п. і адсутнасць прычын для распаду планеты прывялі да адмаўлення ад гэтай гіпотэзы. Відаць, М.п. ўтварыліся ў выніку паслядоўнага драблення пры сутыкненнях больш буйных першасных цел, якія ўзніклі ў працэсе эвалюцыі т. зв. пратапланетнага рэчыва адначасова з вял. планетамі. Вывучэнне руху М.п. праводзіцца для вырашэння шэрагу задач астраметрыі (вызначэнне астр. пастаянных, сістэм. памылак зорных каталогаў і інш.). Аналіз узбурэнняў у руху М.П. дае магчымасць вызначыць масу вял. планет.
Літ.:
Малые планеты. М., 1973;
Коротцев О.Н., Дахие М.Ю. Созвездие памяти: Космич. мемориал героев Великой Отеч. войны. СПб., 1995.
А.М.Коратцаў.
Арбіты некаторых малых планет (Адоніс, Апалон, Гермес, Ікар, Эрот).
невялікія водныя патокі, якія звычайна маюць сцёк на працягу ўсяго года. Умоўна да М.р. прынята адносіць рэкі з вадазборам да 2 тыс.км2; часта пры падзеле рэк на вялікія, сярэднія і малыя кіруюцца даўжынёй рэчышчаў. З’яўляюцца асн. кампанентам у складзе гідраграфічнай сеткі, вызначаюць воднасць і якасны стан вял. рэк; з М.р. складаецца верхняе звяно фарміравання паверхневага сцёку, для якога характэрны адносна высокая воднасць у час раставання снегу або ліўневых і зацяжных дажджоў і нізкая ў інш. перыяды года. Некат. М.р. могуць перасыхаць або перамярзаць. На М.р. часта знаходзяцца нерасцілішчы рыб, многія з іх маюць значнае паляўніча-гасп. і эстэт. значэнне. Асаблівая ўвага да М.р. звязана з іх вял. рэсурсаахоўнай і асяроддзеўтваральнай роляй, што найб. выразна выяўляецца ў зонах інтэнсіўнай меліярацыі. На Беларусі М.р. лічаць рэкі з пл. вадазбору да 250 км2 ці даўж. да 100 км, у практыцы прыродаахоўнай дзейнасці да іх адносяць рэкі даўж. да 200 км. Усяго на Беларусі 20 780 рэк і ручаёў, з іх М.р. 20 732, рэк даўж. больш за 100 км — 48.
Найб. распаўсюджаны раўнінныя М.р. Яны працякаюць у адносна неглыбокіх, добра распрацаваных шырокіх далінах са спадзістымі схіламі. маюць звілістыя рэчышчы, складзеныя з лёгкаразмыўных грунтоў, з чаргаваннем плёсаў і перакатаў, невял. нахілы, павольнае цячэнне. У межах узвышшаў даліны М.р. больш выразныя, цячэнне больш хуткае, месцамі, асабліва ў вярхоўях, яны цякуць у ярах, берагі якіх стромкія, узроўні вады пры раставанні снегу і значных дажджах могуць павышацца на 2—3 м, а потым хутка спадаць. На Пд Беларусі шмат М.р. цякуць па балотах або маюць значныя прасторы іх у складзе вадазбораў. Для іх характэрны зацяжныя разводдзе і паводкі. некалькі паніжаны межанны сцёк. Значная ч. М.р. выцякае з азёр або цячэ праз іх. Яны характарызуюцца больш нізкімі модулямі макс. сцёку і павышаным сцёкам у межань, больш працяглым разводдзем. Многія М.р. служаць асн. крыніцамі водазабеспячэння, водапрыёмнікамі меліярац. сістэм, вял. колькасць іх каналізавана ў працэсе меліярацыі.
І.Я.Афнагель.
Да арт.Малыя рэкі. Рака Раста каля вёскі Астравы Чавускага раёна.
возера ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Камайка (цячэ праз возера, злучае яго з воз.Вялікае Сурвілішскае), за 20 км на 3 ад г. Паставы. Пл. 0,29 км2, даўж. больш за 1 км, найб.шыр. 460 м, найб. глыбіня 2,6 м, даўж. берагавой лініі каля 3,2 км. Пл. вадазбору 135 км2. Схілы катлавіны выш. 10—20 м (на У 1—2 м), разараныя. Берагі сплавінныя, на У пясчаныя. Дно плоскае, ілістае. Зарастае.
возера ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Страча (выцякае з возера), за 22 км на ПдЗ ад г. Паставы. Пл. 1,91 км2, даўж. 2,3 км, найб.шыр. 1,3 км, найб.глыб. 3,2 м, даўж. берагавой лініі каля 6,8 км. Пл. вадазбору 105 км2. Схілы катлавіны выш. 3—4 м, параслі хмызняком. Берагі нізкія, забалочаныя. Дно сапрапелістае, прыбярэжная ч. пясчана-галечная. 2 астравы. Зарастае. Упадаюць 3 ручаі. Злучана пратокай з воз.Вялікія Швакшты.
камерцыйная дзейнасць, арганізаваная ў межах малога (гл.Малое прадпрыемства) ці сярэдняга прадпрыемства з пэўным колькасным крытэрыем працуючых і аб’ёмам гасп. дзейнасці. Такія прадпрыемствы павінны мець незалежнае кіраванне, уласны капітал, лакальны раён дзеяння, адносна невял. памер у адносінах да галіны ў цэлым. Перавагі М.б.: незалежнасць дзеянняў, здольнасць хутка адаптавацца да навакольных умоў (напр., пераарыентавацца на вытв-сць новых відаў тавараў), параўнальна нізкія бягучыя выдаткі, больш высокая абарачальнасць капіталу, хуткае дасягненне эфектыўнасці (атрыманне прыбытку і інш.). Недахопы: фін. цяжкасці, асабістыя адказнасць і рызыка прадпрымальнікаў, няўпэўненасць партнёраў пры заключэнні кантрактаў, залежнасць ад інш. асоб, фірм, дзяржавы ў справе атрымання рэсурсаў і інш. У развітых краінах на М.б. прыпадае асн. частка знешнеэканам. сувязей.
рака ў Манголіі і Тыве (Расія), левая складаючая р.Енісей. Даўж. 563 км, пл. басейна 58,7 тыс.км2. Пачынаецца ў Дархацкай катлавіне пад назвай Шышхід-Гол, у межах Тывы пад назвай Кызыл-Хем цячэ ў адгор’ях Зах. Саяна ў вузкай даліне, парожыстая. Нізоўі ў Тувінскай катлавіне, дзе суднаходная на 142 км. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні 415 м³/с. У сутоках М. і Вял. Енісея г. Кызыл.
сістэма складкавых горных хрыбтоў у Закаўказзі, якая акаймоўвае з Пн і ПнУ Армянскае нагор’е. Размяшчаецца амаль паралельна Вял. Каўказу і аддзяляецца ад яго Калхідскай нізінай і Курынскай упадзінай. З Вял. Каўказам злучаецца Ліхскім (Сурамскім) хрыбтом. Даўж. каля 600 км. Выш. да 3724 м (г. Гямыш). У сістэму М.к. ўваходзяць хрыбты Месхецкі, Трыялецкі, Самхецкі, Мургузскі, Шахдагскі, Мураўдаг, Карабахскі і інш.Паўн. і паўн.-ўсх. схілы ўкрыты шыракалістымі і хваёвымі лясамі, субальпійскімі і альпійскімі лугамі, паўд. — рэдкалессем і хмызняком. Гораўтваральныя працэсы адбыліся ў альпійскую складкавасць. Гл. таксама Каўказ.