і́ністы, ‑ая, ‑ае.
Пакрыты інеем; заінелы. Іністы хмызняк.
ініцыя́лы, ‑аў; адз. ініцыял, ‑а, м.
1. Першыя літары імя і імя па бацьку або імя і прозвішча, радзей імя, імя па бацьку і прозвішча. Падпісаць запіску ініцыяламі. □ Каця падаравала Гарбачэню хустачку са сваімі ініцыяламі і на развітанне моцна пацалавала. Гурскі.
2. Спец. Вялікія літары ў пачатку кнігі, раздзела або абзаца, аздобленыя ўзорам; застаўка.
[Ад лац. initialis — пачатковы.]
ініцыя́тар, ‑а, м.
Той, хто праяўляе ініцыятыву, робіць пачын якой‑н. справе; пачынальнік. Ініцыятар змагання за датэрміновае выкананне гадавога плана. Ініцыятар сацыялістычнага спаборніцтва. □ Атрад Мірона Іванавіча рушыў у дарогу. Кіраваў атрадам Блешчык. Ён быў ініцыятарам гэтага паходу. Лынькоў.
[Фр. initiateur.]
ініцыя́тарка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Разм. Жан. да ініцыятар.
ініцыя́тарскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ініцыятара, уласцівы яму. Ініцыятарскія здольнасці.
ініцыя́тарства, ‑а, н.
Праяўленне ініцыятывы. Падтрымліваць ініцыятарства.
ініцыяты́ва, ‑ы, ж.
1. Самастойны пачын, першы крок у якой‑н. справе, абумоўлены ўнутраным пабуджэннем да дзеяння. Зрабіць па сваёй ініцыятыве. □ Па ініцыятыве тэатра і ў супрацоўніцтве з ім пісаў К. Чорны п’есу «Бацькаўшчына». «Полымя». // Вядучая роля ў якіх‑н. дзеяннях. Узяць ініцыятыву ў свае рукі. □ — Соль — патрэба найважнейшая, — зноў перахапіў ініцыятыву гаваркі стары Хвядос, — але ці да справы гаварыць пра яе ў такі для партызан час? Кавалёў.
2. Здольнасць да самастойных актыўных дзеянняў; прадпрымальнасць. Выхаванне ініцыятывы. Гаспадарчая ініцыятыва. Разгортваць ініцыятыву. □ [Русаковіч:] Трэба даць прастор творчай ініцыятыве. Крапіва. Колькі здольнасці ў гэтага чалавека, колькі энергіі, вытрымкі, разумнай ініцыятывы! Кулакоўскі.
•••
Заканадаўчая ініцыятыва — права ўзбуджаць пытанне аб выданні новых законаў і ўносіць на разгляд законапраекты ў заканадаўчы орган.
[Фр. initiative.]
ініцыяты́ўнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць ініцыятыўнага. Выхаваць ініцыятыўнасць.
ініцыяты́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які валодае ініцыятывай (у 2 знач.), здольны да самастойных актыўных дзеянняў; прадпрымальны. Ініцыятыўны рабочы. Ініцыятыўная камісія. □ Раней знаходлівы, ініцыятыўны, цяпер .. [Рашчэня] нічога не мог прыдумаць. Шамякін. У саўгасе гаспадарка была ўжо наладжана, а тут патрэбен валявы, ініцыятыўны і вопытны чалавек, здольны за кароткі час падняць заняпалую арцель. Новікаў. // Звязаны з праяўленнем ініцыятывы. Ініцыятыўныя дзеянні. □ Трэба стварыць упэўнены, баявы рабочы настрой у кожным працоўным калектыве, дабівацца ініцыятыўкай, творчай работы — работы ў поўным сэнсе слова наватарскай. Машэраў.