Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

інфа́нт, ‑а, М ‑нце, м.

У манархічнай Іспаніі і Партугаліі — тытул, які прысвойваўся сынам караля, а таксама асоба, якая мела гэты тытул.

[Ісп. infante.]

інфа́нта, ‑ы, ДМ ‑нце, ж.

Жан. да інфант.

інфантылі́зм, ‑у, м.

1. Адсталасць у развіцці арганізма, якая праяўляецца ў захаванні ў дарослым стане фізічнай будовы і псіхічных рыс, уласцівых дзіцячаму ўзросту.

2. перан. Бестурботнасць, легкадумнасць, якія спалучаюцца з крайнім эгаізмам.

[Ад лац. infantilis — дзіцячы.]

інфанты́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць інфантыльнага; недаразвітасць.

інфанты́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Уласцівы дзіцячаму ўзросту; недаразвіты. Інфантыльны выгляд. Інфантыльны стан.

2. перан. Бестурботны, легкадумны. Інфантыльны чалавек.

інфантэ́рыя, ‑і, ж.

Старая назва пяхоты, пяхотнага войска.

•••

Генерал ад інфантэрыі гл. генерал.

[Іт. infanteria ад infante — пехацінец.]

інфа́ркт, ‑у, М ‑кце, м.

Ачаг амярцвення ў тканках, выкліканы спыненнем прытоку крыві ў выніку спазмы або закупорвання сасудаў. Інфаркт сардэчнай мышцы.

[Ад лац. infarctus — напоўнены.]

інфа́рктны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да інфаркту. Інфарктны стан.

інфармава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. інфармаваць.

інфармава́цца, ‑муюся, ‑муешся, ‑муецца; зак. і незак.

1. Атрымаць (атрымліваць) дзе‑н. інфармацыю.

2. толькі незак. Зал. да інфармаваць.