іл, ілу, м.
Адкладанні найдрабнейшых часцінак мінеральных і арганічных рэчываў на дне вадаёмаў. Азёрна-рачны іл. □ У змроку, у іле ляжаць карасі, У зеллі багністым жыруюць язі. Глебка.
ілга́нне і лга́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. ілгаць.
ілга́ць і лгаць, (і)лгу, (і)лжэш, (і)лжэ; (і)лжом, (і)лжаце, (і)лгуць; незак.
Гаварыць няпраўду; выдумваць, хлусіць. Бядняк ілгаць не ўмеў — усё і расказаў, як было. Якімовіч. Хто сам ілжэ, той нікому не верыць. Прыказка.
ілгу́н і лгун, ‑а, м.
Непраўдзівы чалавек; выдумшчык, хлус. Тут жа [на судзе] прысутнічае і акцызнік Яськоў, афіцыйны прадстаўнік царскіх улад, даносчык, хабарнік, ілгун. Ларчанка.
ілгу́ння і лгу́ння, ‑і, ж.
Жан. да ілгун.
ілжа́, ілжы, ж.
Разм. Няпраўда, выдумка, хлусня. Бо хто ж ведаў, скажы, Аб забытым народзе і краі? Цемра зману, ілжы Тут стаўляла крыжы, Як слупы па дарозе да раю. Колас.
ілжы́васць і лжы́васць, ‑і, ж.
Уласцівасць ілжывага. Ілжывасць рэлігійных догматаў. Ілжывасць буржуазнага друку. □ Ф. Багушэвіч выкрывае лжывасць і недакладнасць прынцыпу буржуазнага права «роўнасці ўсіх перад законам». Лушчыцкі.
ілжы́вы і лжы́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Схільны да хлусні, падману; непраўдзівы, хлуслівы. Ілжывы чалавек. □ Але што .. [ксяндза і яго сястру] прымушае быць такімі лжывымі, ліслівымі, так прыкідвацца! Чарнышэвіч.
2. Які змяшчае ў сабе хлусню, падман, няпраўду; наўмысна скажоны. Ілжывыя словы. Ілжывыя звесткі. Ілжывыя паказанні. // Прытворны, фальшывы. Ілжывы пафас. Ілжывая сціпласць. □ Творы пісьменніка палемічна завостраны супраць ілжывай «экзотыкі» буржуазна-прыгодніцкіх раманаў. Гіст. бел. сав. літ.
3. Які не адпавядае сапраўднасці, рэчаіснасць памылковы. Ілжывыя вывады. Ілжывае вучэнне.
ілжэ... і лжэ...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: «несапраўдны», «непраўдзівы», «ілжывы», напрыклад: ілжэвучоны, ілжэпрарок.
ілжэвучэ́нне і лжэвучэ́нне, ‑я, н.
Выдуманая, фальшывая тэорыя, якая выдаецца за навуковую.