Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

інша...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «іншы», напрыклад: іншагародні, іншамоўны.

іншабыццё, ‑я, н.

Катэгорыя ідэалістычнай дыялектыкі Гегеля, якой абазначаецца адзін з момантаў пераходу чаго‑н. у якасна новы стан.

іншаве́рац, ‑рца, м.

Уст. Чалавек іншай, не пануючай веры або рэлігіі.

іншаве́р’е, ‑я, н.

Уст. Іншая ў параўнанні з чыёй‑н. вера, рэлігія; прыналежнасць да іншага веравызнання; не пануючае веравызнанне.

іншаве́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Жан. да іншаверац.

іншаве́рны, ‑ая, ‑ае.

Уст. Які прытрымліваецца іншага веравызнання. Іншаверная абшчына. Іншавернае насельніцтва.

іншаве́рскі, ‑ая, ‑ае.

Уст. Які мае адносіны да іншаверцаў, належыць ім. Іншаверская царква. Іншаверскія могілкі.

іншагаро́дні, ‑яя, ‑яе.

1. Які знаходзіцца, жыве ў іншым горадзе; які прыехаў з іншага горада. Іншагародні падпісчык. Іншагароднія спартсмены. // Пасланы ў другі горад, атрыманы з другога горада. Іншагародняя карэспандэнцыя.

2. у знач. наз. іншагаро́дні, ‑яга, м. У дарэвалюцыйнай Расіі — селянін, які жыў у казацкай станіцы, але не належаў да казачнага саслоўя.

іншаду́мец, ‑мца, м.

Той, хто думае, мысліць інакш, чым хто‑н., мае іншыя погляды, перакананні.

іншаду́мны, ‑ая, ‑ае.

Які думае, мысліць інакш, чым хто‑н.; які мае іншыя погляды, перакананні. Іншадумныя партыі. Іншадумныя члены з’езда.