Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

індаеўрапе́ец,

гл. індаеўрапейцы.

індаеўрапеі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Спецыяліст у галіне індаеўрапеістыкі.

індаеўрапеі́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Галіна параўнальна-гістарычнага мовазнаўства, якая вывучае індаеўрапейскія мовы.

індаеўрапе́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да індаеўрапейцаў. Індаеўрапейская група народаў.

•••

Індаеўрапейскія мовы гл. мова.

індаеўрапе́йцы, ‑аў; адз. індаеўрапеец, ‑пейца, м.

Народы Еўропы, Пярэдняй Азіі, Індастана, якія гавораць на роднасных мовах.

індало́гія, ‑і, ж.

Сукупнасць навук, якія вывучаюць гісторыю, эканоміку, мастацтва, мову і літаратуру Індыі.

інданезі́ец,

гл. інданезійцы.

інданезі́йка,

гл. інданезійцы.

інданезі́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Інданезіі, інданезійцаў, належыць ім. Інданезійскія мовы.

інданезі́йцы, ‑аў; адз. інданезіец, ‑зійца, м.; інданезійка, ‑і, ДМ ‑зійцы; мн. інданезійкі, ‑зіек; ж.

Народнасці і плямёны, якія складаюць асноўнае насельніцтва Інданезіі.