Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

інгаля́тар, ‑а, м.

1. Апарат для лячэння інгаляцыяй.

2. Тое, што і інгаляторый.

інгалято́рый, ‑я, м.

Памяшканне, прызначанае для інгаляцыі.

інгаляцы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да інгаляцыі. Інгаляцыйны пакой. Інгаляцыйнае прыстасаванне.

інгаля́цыя, ‑і, ж.

Лячэнне верхніх дыхальных шляхоў удыханнем лекавых рэчываў (у выглядзе пары, газаў, распыленых вадкасцей). Рабіць інгаляцыю.

[Ад лац. inhalare — удыхаць.]

інгібі́тар, ‑у, м.

Спец.

1. Рэчыва, якое замаруджвае працяканне хімічных рэакцый або спыняе іх.

2. Рэчыва, якое паніжае актыўнасць ферментаў у арганізме або тармозіць біялагічныя працэсы.

[Ад лац. inhibere — затрымліваць.]

інгрэдые́нт, ‑у, М ‑нце, м.

1. Састаўная частка якога‑н. злучэння або сумесі.

2. Кніжн. Састаўная частка чаго‑н.

[Ад лац. ingrediens, ingredientis — які ўваходзіць.]

інгу́ш,

гл. інгушы.

інгу́шка,

гл. інгушы.

інгу́шскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да інгуша, інгушоў, належыць ім. Інгушская мова.

інгушы́, ‑оў; адз. інгуш, ‑а, м.; інгушка, ‑і, ДМ ‑шцы; мн. інгушкі, ‑шак; ж.

Народ, які разам з чэчэнцамі з’яўляецца карэнным насельніцтвам Чэчэна-Інгушскай АССР.