Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

няёмка,

1. Прысл. да няёмкі.

2. безас. у знач. вык. Пра адчуванне нязручнасці, невыгоды, выкліканых чым‑н. [Сімону] было няёмка сядзець на крэсле, ножкі якога груз ні ў зямлю. Самуйлёнак.

3. безас. у знач. вык., каму. Пра пачуццё ніякаватасці, збянтэжанасці, сораму, якое перажывае хто‑н. Хлопцы моўчкі ішлі следам за дырэктарам. Ім было няёмка перад Мікалаем Пятровічам за Апанаса, за тое, што ён уцёк. Нядзведскі. Люба не прывыкла саромецца сваёй адзежы, а цяпер ёй стала няёмка. Чорны. // з інф. Аб усведамленні няёмкасці зрабіць што‑н. — Я не пайшла да дырэктара, бо менш ведаю яго!.. — успыхнула Дзіміна. — Пятру таксама няёмка ўмешвацца. Карпаў.

няёмкасць, ‑і, ж.

Уласцівасць няёмкага. Я яшчэ раз адчуў няёмкасць, што не меў з сабой ніякіх гасцінцаў. Ермаловіч. Мікалай зразумеў гэтае: «Эх вы» і яму зрабілася сорамна. Ён дагнаў [Насцю] і паспрабаваў згладзіць няёмкасць жартам. Шамякін.

няёмкі, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, у якім нязручна быць; нязручны. Няёмкая поза.

2. Непрыемны; цяжкі. Валенда пакрыўдзіўся. Размова доўга не ладзілася. — Што рабіць надумаў? — перапыніў няёмкае маўчанне Тышкевіч. Асіпенка. З няёмкага становішча.. [Лёню] выручыў Мікалай Пятровіч, які загаварыў з хлопцамі. Ваданосаў.

3. Непрыстойны, недарэчны. Умешвацца ў гаворку Паходня палічыў няёмкім і, адвярнуўшыся ад купэ, стаў глядзець у акно. Хадкевіч. Урад трапіў у няёмкае становішча: яму даводзілася ўжываць рэпрэсіі да той самай думы, якую ён сам склікаў. Колас.