Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

няпа́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, якога не палілі (пра печ). Няпаленая печ. // Такі, дзе не палілі (пра памяшканне). Няўтульна было ў гэтым недагледжаным і няпаленым памяшканні. Лобан. Пакойчык зімою часта быў няпалены, халодны. Арабей.

2. Які не прайшоў абпальвання (пра цэглу). Дыміліся сушыльныя печы. А няпаленую цэглу абвяваў вецер пад нізкімі паветкамі. Чорны.

няпарнакапы́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які належыць да атрада млекакормячых з няцотным лікам пальцаў. Няпарнакапытная жывёла.

2. у знач. наз. няпарнакапытныя, ‑ых. Атрад млекакормячых, да якога адносяцца конь, насарог і тапір.

няпа́рны, ‑ая, ‑ае.

Такі, які не складае разам з іншым пары. Няпарны абутак.

няпі́саны, ‑ая, ‑ае.

Які існуе па традыцыі, не прыняты, не ўстаноўлены афіцыйна, у заканадаўчым парадку. Я прыгадаў напісанае шафёрскае правіла: лепш аб’ехаць сто кіламетраў па добрай дарозе, чым паўзці дзесяць па дрэннай. Хадкевіч. У партызанаў існаваў няпісаны закон — ласёў не забіваць. Федасеенка.

няпла́ўкі, ‑ая, ‑ае.

Няздольны (лёгка) плавіцца. Няплаўкія металы.

няплённасць, ‑і, ж.

Уласцівасць няплённага.

няплённы, ‑ая, ‑ае.

Пазбаўлены плённасці. Няплённая работа.

няпло́днасць, ‑і, ж.

Уласцівасць няплоднага. Няплоднасць саду.

няпло́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не прыносіць, дае мала пладоў. Няплодная вішня. Няплодная глеба.

2. Які не можа даць патомства. Аношка з жонкаю няплодны — Не павялося на дзяцей. Колас.

няпо́ўнасцю, прысл.

Не ў поўным аб’ёме. Няпоўнасцю выкарыстаць вытворчыя магчымасці. // Не ва ўсіх адносінах, не зусім. Няпоўнасцю раскрыць свой характар.