Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

азагало́віць, ‑лоўлю, ‑ловіш, ‑ловіць; зак., што.

Даць назву, загаловак чаму‑н. Азагаловіць твор.

азагало́ўлены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад азагаловіць.

азагало́ўлівацца, ‑аецца; незак.

Зал. да азагалоўліваць.

азагало́ўліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да азагаловіць.

аза́дак, ‑дка, м.

Задняя частка тулава жывёлы. Конь падкінуў азадкам, скочыў і пабег спорным трухам, не спыняючыся, па цвёрдай дарозе. Мурашка. Руды наш стаў дабёр і гладак, Аж чуць цягае ўжо азадак, Не верыцца, што ёсць і косці, І закруціўся зграбна хвосцік. Крапіва. // Задняя частка тушы. // Разм. Частка цела чалавека ніжэй спіны.

азада́чанасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан азадачанага.

азада́чаны 1, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад азадачыць ​1.

2. у знач. прым. Які знаходзіцца ў замяшанні, разгубленасці, замінцы; збянтэжаны. Цяпер яны стаялі каля пісьмовага стала ўсе: натапыраны Барушка, азадачаны Васіль Пятровіч, абыякавы Понтус і ціхамірная Ала. Карпаў.

азада́чаны 2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад азадачыць ​2.

азада́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. азадачваць ​2 — азадачыць ​2.

азада́чваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да азадачыць ​1.

азада́чваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да азадачыць ​2.

азада́чыць 1, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго.

Паставіць каго‑н. у складанае становішча; прывесці ў замяшанне, разгубленась; збянтэжыць. Настрой у.. [Ваўчка] быў вясёлы, адказнае даручэнне райкома як быццам не толькі не азадачыла яго, а ўліло новую энергію. Хадкевіч.

азада́чыць 2, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.

Тое, што і абзадачыць.