Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

азеляне́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. азеляняць — азеляніць.

азелянёны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад азеляніць.

азеляні́цель, ‑я, м.

Той, хто займаецца азеляненнем чаго‑н.

азеляні́ць, азеляню, азяленіш, азяленіць; зак., што.

Пасадзіць дрэвы, кусты і пад. там, дзе няма расліннасці. Азеляніць вуліцы, берагі ракі.

азеляня́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да азелянення. Азеляняльныя работы. □ Дуб чырвоны ва ўмовах Палесся можна з поспехам культываваць побач з сасной, а таксама скарыстоўваць у азеляняльных пасадках. «Весці».

азеляня́цца, ‑яецца; незак.

Зал. да азеляняць.

азеляня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да азеляніць.

азербайджа́нец,

гл. азербайджанцы.

азербайджа́нка,

гл. азербайджанцы.

азербайджа́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да Азербайджана, азербайджанцаў. Азербайджанская мова.