Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аздабле́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аздабляць — аздобіць.

2. Тое, што ўпрыгожвае каго‑, што‑н. Ляпное аздабленне. Ёлачнае аздабленне.

аздабля́цца, ‑яецца; незак.

Зал. да аздабляць.

аздабля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да аздобіць.

аздараве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Палепшыць, узнавіць здароўе; паправіцца, ачуняць. А цяпер цётка гаварыла, як добра [Алежку] будзе ў іх, — вядома ж, ён аздаравее, паправіцца тут за лета. Вышынскі.

аздараві́цца, ‑раўлюся, ‑ровішся, ‑ровіцца; зак.

Палепшыцца, стаць нармальным, пасвяжэць. Спусцілася сонца за лес, пацягнула халадком пасля спякоты, аздаравілася паветра. Нікановіч.

аздараві́ць, ‑раўлю, ‑ровіш, ‑ровіць; зак., каго-што.

1. Палепшыць стан здароўя каго‑н.; зрабіць здаровым. // Зрабіць больш спрыяльным для здароўя. Аздаравіць мясцовасць. Аздаравіць умовы працы.

2. перан. Зрабіць больш нармальным, правільным, здаровым, давесці да патрэбнага стану.

аздараўле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. аздараўляць — аздаравіць.

аздараўле́нчы, ‑ая, ‑ае.

Накіраваны на паляпшэнне стану здароўя каго‑н. Аздараўленчыя мерапрыемствы. Аздараўленчыя ўстановы.

аздараўля́цца, ‑яецца; незак.

Зал. да аздараўляць.

аздараўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да аздаравіць.