Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

азо́йскі, ‑ая, ‑ае.

У выразе: азойская эра гл. эра.

[Ад грэч. a — не‑, без- і zōē — жыццё.]

азо́н, ‑у, м.

Газ (відазменены кісларод), які ўтвараецца ў час навальніцы ад дзеяння электрычнага разраду і інш.; мае моцныя акісляльныя і ачышчальныя ўласцівасці. Сасновыя лясы багатыя на азон.

[Ад грэч. ozō — пахну.]

азо́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да азону.

азо́ранасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан азоранага. Мяккая задуменнасць і ўнутраная душэўная азоранасць яго [Куляшова] верша, увесь час суправаджаюцца моцнымі, цвёрдымі, мужнымі інтанацыямі і рытмамі. Перкін.

азо́раны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад азарыць.

азо́т, ‑у, М азоце, м.

Хімічны элемент, бясколерны газ, які не падтрымлівае гарэння, складае значную частку паветра, з’яўляецца адным з галоўных элементаў жыўлення раслін. Атмасферны азот. Звязаны азот.

[Фр. azote ад грэч. a — не‑, без- і zōē — жыццё.]

азотаба́ктэр, ‑у, м.

Мікроб, які засвойвае з паветра азот і ўзбагачае глебу азоцістымі рэчывамі.

азотабактэры́н, ‑у, м.

Угнаенне, якое мае ў сабе азотабактэр.

азо́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да азоту. Азотная прамысловасць. Азотны завод. // Які мае ў сабе азот. Азотнае ўгнаенне. Азотная кіслага.

азо́цісты, ‑ая, ‑ае.

Які мае ў сабе азот. Азоцістая кіслага. Азоцістыя злучэнні.