азыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да азвацца.
азыза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да азызнуць.
азы́зласць, ‑і, ж.
Уласцівасць азызлага; ацёчнасць. Васіль Міронавіч нібы крыху змізарнеў у твары — з яго сышла тая азызласць, што бывае ў людзей пасля працяглага і шчырага прыпадання да бога Вахуса. Колас.
азы́злы, ‑ая, ‑ае.
1. Хваравіта тоўсты, апухлы. Азызлы твар. Азызлыя рукі. □ Хада насцярожанай стала — страцілі ногі былую гнуткую цвёрдасць.. Цяпер ныюць ногі, цяжкія, азызлыя. Лынькоў.
2. Азяблы, настылы. На ўзгорачку, у кусточку, пырхала нейкая азызлая птушачка. Гарэцкі. Федзя запомніў больш за ўсё тую апошнюю восень — познюю, сырую, з азызлай зямлёй і нізкімі аблокамі, якія ледзь не чапляліся за вершаліны дубоў. Хомчанка.
азы́знуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. Ацячы, апухнуць. [Дзеці] апухлі і азызлі з голаду, зусім не падобны да тых вяртлявых скакуноў, якімі.. [Габрусь] бачыў іх раней. Чарот.
2. Азябнуць, змерзнуць. Яўхімка доўга не выходзіў з нашай хаты. Я ўжо азыз на холадзе, чакаючы яго. Сабаленка.