Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

азгле́лы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і асклелы. // перан. Агідны, паскудны. Той век нам спадчыну пакінуў, Азглелы век, струхлелы свет, Мяжой цераз усю краіну Нядоля праарала след. Лужанін.

азгле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Тое, што і асклець. Рукі памёрзлі, азглелі. Глебка.