скуры́ць, скуру, скурыш, скурыць; зак., што.
Курачы, зрасходаваць; дакурыць. Як скурылі па папяросе, зноў узяліся за работу. Чорны. [Шавец:] — А вось гэтыя тры цыгары — мой падарунак. Занясі іх абавязкова, ды глядзі не скуры па дарозе. Асіпенка.
скуса́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад скусаць.
скуса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Укусіць у многіх месцах, моцна пакусаць. Хлопца скусалі камары. □ Чалавек малады, прыгожы, Вусны скусаў — трывае. Маляўка.
ску́сванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. скусваць — скусіць.
ску́свацца, ‑аецца; незак.
Зал. да скусваць.
ску́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да скусіць.
скусі́ць, скушу, скусіш, скусіць; зак., што.
Разм. Адкусіць зверху частку чаго‑н.
ску́так, ‑тку, м.
Разм. Тое, што вынікае з чаго‑н.; вывад. [Богут:] — Так, так, васпане мой ласкавы: плаціць за хату трэба мне, Раз вы жывеце ў ёй, а не — Дык скутак будзе нецікавы. Колас. Арышт, допыты, канвой — гэта было ўступам, а астрог — скутак. Гартны.
[Польск. skutek.]
ску́тасць, ‑і, ж.
Адсутнасць свабоды, лёгкасці ў дзеяннях, паводзінах і пад., скаванасць. Госця адказала таксама па-французску. І хоць памылак у вымаўленні не было — празмерная правільнасць мовы лепей за памылкі казала аб скутасці чалавека, які гаварыў. Караткевіч.
ску́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад скуць.
2. у знач. прым. Які не мае свабоды, заняволены. Але верылі мы, Што не вечна тут цьма, І не вечна наш край будзе скуты. Журба. Даволі тупасці, слепасці Люду, што ў горы гарбеў! Б’е гнеў Петрапаўлаўскай крэпасці — Скутага розуму гнеў. Грачанікаў.