скалду́нены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. да скалдуніць.
2. у знач. прым. Зблытаны, скудлачаны. Рудая скалдуненая грыва махалася ў такт.. кроку [каня]. Крапіва.
скалду́ніцца, ‑ніцца; зак.
Разм. Зблытацца, скудлаціцца (пра валасы, шэрсць і пад.).
скалду́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.
Разм. Зблытаць, скудлаціць (валасы, шэрсць і пад.), ператварыць у калдуны 2.
скале́лы, ‑ая, ‑ае.
Які вельмі змёрз, скалеў. Юрка доўга блукаў па заснежаных вуліцах і завулках і вярнуўся дамоў толькі апоўначы, скалелы, стомлены. Карпаў.
скале́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Вельмі змерзнуць. Моцны мароз даваў сябе адчуваць: зусім скалелі ногі. Лынькоў. Усе скалелі, але ж трэба было сядзець у цесных і сырых акопах і чакаць. Новікаў.
2. Разм. груб. Памерці, сканаць. Карову не павядзеш па баразне, карова павінна малако даваць, каб самому з голаду не скалець. Чыгрынаў.
скале́чанасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан скалечанага (у 2, 3 знач.).
скале́чанне, ‑я, н.
Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. скалечыць.
скале́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад скалечыць.
2. у знач. прым. Які мае цяжкае калецтва; знявечаны. [Таццяна].. адхіснулася назад, убачыўшы жудасны малюнак: разварочаны акоп, скалечаныя целы забітых. Шамякін. Калі б не скалечаныя, распухлыя пальцы і набрынялая застарэлым болем нага, дык.. [Сотнікаў] збольшага адчуў бы сябе здаровым. Быкаў. // Сапсаваны, непрыгодны. А мы ўсе ля палутаркі скалечанай І тупаем, і возімся з Гурко. Чэрня. Кожны дом, што знаёмы да болю, І ўсіх вуліц скалечаны брук Пракліналі, як воспу, няволю, Сумавалі без сынавых рук. Астрэйка.
3. перан.; у знач. прым. Маральна знявечаны, сапсаваны. [Бландзін:] — Дайце мне кулямёт! Я ўсю вайну марыў адплаціць фашысцкаму зверу за скалечанае жыццё... Ваданосаў. [Генрых Тоўхарт:] — На вайну я трапіў на разбор шапак. Аднак прыйшоў дадому са скалечанай душой. Нас разбілі. Чорны.
4. у знач. наз. скале́чаны, ‑ага, м. Калека. Скалечаных Усе шпіталі поўны... За што, за што Пакутуюць яны? Хведаровіч.
скале́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да скалечыцца.
2. Зал. да скалечваць.
скале́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да скалечыць.