Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дыліжа́нсавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дыліжанса. Дыліжансавая кантора.

дыло́гія, ‑і, ж.

Два творы аднаго аўтара, звязаныя адзінствам замыслу.

[Ад грэч. di(s) — двойчы і logos — слова.]

ды́ля, ‑і, ж.

Абл. Тоўстая дошка; дылёўка. Праз вузкія шчыліны паміж дыль, з якіх былі складзены сцены .., свяціў ранні прамень сонца. Кулакоўскі.

дым, ‑у; мн. дымы, ‑оў; м.

1. Сукупнасць дробных цвёрдых часцінак і газападобных прадуктаў, якія вылучаюцца ў паветра пры згаранні чаго‑н. Папяросны дым. □ Дым, горкі, як палын, і страшэнна ўдушлівы, расплываўся па зямлі. Хадкевіч. З комінаў узнімаўся белаваты дым. Шыцік.

2. Гіст. Хата, гаспадарка, якія лічыліся падатковай адзінкай у Старажытнай Русі.

•••

Пайсці (з) дымам гл. пайсці.

Пусціць дым у вочы гл. пусціць.

Пусціць (з) дымам гл. пусціць.

У дым — вельмі моцна, да крайнасці напіцца, быць п’яным. Напіўся ў дым у нейкай там папойцы. Корбан.

дыма...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэннню словам: «дым», «дымавы», напрыклад: дымаход, дымаадводны.

дымаадво́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Прыстасаванне для адводу дыму.

дымаадво́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дымаадвода. Дымаадводная труба.

дымавы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да дыму. Дымавы слуп. // Прызначаны для ўтварэння воблака, заслоны з дыму. Дымавая шашка. Дымавы патрон.

•••

Дымавая заслона гл. заслона.

дымага́рны, ‑ая, ‑ае.

У выразе: дымагарныя трубы гл. труба.

дыма́р, ‑а, м.

Прылада для акурвання пчол дымам. [Міхалка] рассунуў рамкі, каб быў вольны праход пчолам, насыпаў у дымар гнілушак і падпаліў іх, надзеў сетку. Якімовіч.