Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гемаро́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гемарою. Гемаройная кроў.

гематаге́н, ‑у, м.

Лякарства ад малакроўя і заняпаду сіл, у састаў якога ўваходзіць гемаглабін.

[Ад грэч. háima — кроў і génos — род.]

гематало́гія, ‑і, ж.

Навука аб саставе, уласцівасцях і хваробах крыві.

[Ад грэч. háima — кроў і lógos — вучэнне.]

гемафілі́я, ‑і, ж.

Хваравіты стан, які характарызуецца схільнасцю да крывацёкаў з прычыны паніжэння здольнасці крыві згортвацца.

[Ад грэч. háima — кроў і philia — схільнасць.]

ген, ‑а, м.

Элементарная адзінка спадчыннага рэчыва, з дапамогай якога прыметы і ўласцівасці бацькоў перадаюцца нашчадкам.

[Грэч. genos — род.]

ген...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову генеральны, напрыклад: генплан, генсавет.

генацы́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Пароджаная імперыялізмам і фашызмам палітыка знішчэння асобных груп насельніцтва па расавых, нацыянальных або рэлігійных матывах.

[Ад грэч. genos — род, племя і лац. caedere — забіваць.]

генеалагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да генеалогіі. Генеалагічная табліца. Генеалагічныя сувязі.

генеало́гія, ‑і, ж.

1. Гісторыя чыйго- або якога‑н. роду; радаслоўная. // Дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая вывучае гісторыю асобных дынастычных, феадальных або іншых родаў.

2. Сукупнасць звестак пра паходжанне жывёльных і раслінных родаў.

[Грэч. genealogia.]

ге́незіс, ‑у, м.

Паходжанне, гісторыя ўзнікнення і развіцця чаго‑н. Генезіс беларускага рамана.

[Грэч. genesis.]