Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

скупава́ты, ‑ая, ‑ае.

Трохі скупы. Як і ўсякі руплівы і дбайны гаспадар, .. [Жданковіч] быў у душы скупаваты, хоць сарамліва і хаваў гэтую сваю якасць. Шамякін. Але Сцяпан скупаваты на словы і толькі пазірае ва ўпор на.. [Лёньку] адным вокам. Быкаў.

скупану́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Аднакр. да скупацца. Скупанулася [Ганна] двойчы ў ціхай вадзе. Дубоўка. — Скупануцца б цяпер, — млява прапанаваў Паўлік. Беразняк. / у перан. ужыв. А калі ты любіш паразважаць на розныя высокія тэмы або проста скупануцца ў хвалях прыемных мар, то і гэтаму ніхто не перашкодзіць. Колас.

скупа́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад скупаць.

ску́пасць, ‑і, ж.

Уласцівасць скупога. Не прымаюць гэтыя людзі таго, чым раней думаў [Тварыцкі] ўсё жыццё трымаць, чым думаў ратавацца і ратаваць блізкіх сваіх. Няма хцівасці, няма скупасці, няма ў аднаго да другога нянавісці. Чорны. За стрыманай скупасцю слоў, чорствых, з прымессю іроніі, адчуваецца крык душы — спагадны і гнеўны, чалавечы і грозны. У. Калеснік.

скупа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Пакупацца, акунуцца ў ваду. Скупалася [чайкі] ў хвалі. Як пена прыбою, бялюткімі сталі. Бялевіч. / у перан. ужыв. [Песня] скупаецца ў жытах, Высокіх і густых. Танк.

скупа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Пакупаць, акунуць у ваду, намачыць. Хацела б быць я рэчкай быстрай, Абегчы родны край! Дзе напаіць, а дзе скупаць, А дзе ўтуліцца ў гай... Цётка. У крыніцы тры разы кусочак шкла Скупала і, перад вач[а]мі кароўкі Трымаючы, шаптала.. заклінання слоўкі. Купала. Замест ба[ты]ставых карунак Ў расе скупаю каласы. Табе вянок у падарунак Саўю на кужаль-валасы. Трус.

ску́пачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да скупкі. Скупачная аперацыі. // Які прызначаны, які служыць для скупкі. І [Анатоль] узяў залатыя рэчы. Праўда, ён не павёз іх за мяжу. Занёс у Львове ў скупачны магазін, прадаў. Асіпенка.

скупе́нда, ‑ы, ДМ ‑дзе, м. і ж.

Тое, што і скупянда.

скупе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Рабіцца скупым. / у перан. ужыв. Беглі асеннія дні, станавіліся карацейшымі, скупелі на сонечную ласку. Дуброўскі.

скупе́ча, ‑ы, м. і ж.

Разм. неадабр. Скупы чалавек. А шчодры, сабраўшы бяседу. Суседзяў частуе; Скупеча пакажа суседу Кішэню пустую. Непачаловіч. [Андрэй:] — Бацька — скнара і скупеча, ды і маці не лепшая. Машара.