скры́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад скрыць.
2. у знач. прым. Схаваны ад чыіх‑н. вачэй; нябачны. Сяргееў хацеў ісці скрытымі мясцінамі, па лазняку. □ Валодзя ведаў карацейшую дарогу. Федасеенка. // Замаскіраваны, тайны. Скрытая барацьба. Скрытыя падкопы ворагаў.
3. у знач. прым. Без характэрных знешніх прыкмет; унутраны. Скрытая форма хваробы. // Які не выяўляецца яскрава, скрываецца (пра пачуцці, адчуванні і пад.). Тонкія, таксама падфарбаваныя вусны нервова ўздрыгвалі, вялікія сінія вочы глядзелі журботна, з вялікім скрытым болем. Шашкоў.
4. у знач. прым. Які ўласцівы каму‑, чаму‑н., але яшчэ не выявіўся або знешне незаўважальны. Скрытыя сілы. □ Адам Міцкевіч, чытаючы лекцыі ў парыжскім Калеж дэ Франс, гаварыў .. аб скрытых, патэнцыяльных магчымасцях беларускай мовы. Мальдзіс.
•••
Скрытая камера гл. камера.
скры́ўджаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад скрыўдзіць.
скры́ўдзіць, скрыўджу, скрыўдзіш, скрыўдзіць; зак., каго.
Разм. Тое, што і пакрыўдзіць. [Яначка:] — Скрыўдзіў нас бог: здароўе ў мяне адабраў, ёй вочы засланіў. Крапіва. — Нічога, пане, жывём памаленьку, — адказаў Марцін Краўчонак, — толькі вось пан скрыўдзіць надумаў... Чарот. // Згвалціць. Скрыўдзіць дзяўчыну.
скры́ўленасць, ‑і, ж.
Стан скрыўленага (у 2 знач.).
скрыўле́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. скрыўляць — скрывіць і стан паводле знач. дзеясл. скрыўляцца — скрывіцца.
2. Скрыўленае месца; згіб, крывізна. Ліквідаваць скрыўленне.
3. перан. Ухіленне. адступленне ад правільнага курсу, парушэнне нормы. Скрыўленне лініі партыі.
скры́ўлены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад скрывіць.
2. у знач. прым. Не прамы, выгнуты. Сям’я рабін да скрыўленага плота Ціснецца. Бядуля. Гэткі ж спакойны .. [Вакула] быў і тады, калі пачаў дапякаць Валодзьку за скрыўленую падлогу. Радкевіч. // Перакошаны. Скрыўлены твар.
скрыўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1. Незак. да скрывіцца.
2. Зал. да скрыўляць.
скрыўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да скрывіць.
скрыць, скрыю, скрыеш, скрые; зак., каго-што.
Утаіць што‑н. ад каго‑н. Скрыць нядобрую вестку. □ Млынар вярнуўся дадому, думаючы пра Стафанковіча як пра шарлатана: «Дрэнна зрабіў, грошы ўзяў і адрас скрыў». Чорны.
скрыча́цца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
Разм. Знемагчы, знясілець, доўга крычучы. Дзіця скрычалася.