Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ско́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Абл. Блыха. — Не стой, Юрка, босы доўга на зямлі, а то скочкі на цябе паналазяць, дык заснуць не дадуць. Чорны. Спаў я як забіты і не чуў, як напаўзло на мяне ўночы безліч скочак ад кажуха, што далі накрыцца. Гарэцкі.

ско́чкі, ‑чак; адз. няма.

Шматгадовая травяністая, з сакавітым лісцем расліна сямейства таўсцянкавых.

ско́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

1. Аднакр. да скакаць (у 1, 5 і 8 знач.).

2. да каго-чаго. Падскочыць, хутка падысці. Скочыў да цара Музыка... Танк. Мама скочыла да майго ложка, згрэбла мяне соннага і дрыготка прашаптала: — Блакада, сынок... «Маладосць».

ско́шаны 1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад скасіць ​1.

ско́шаны 2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад скасіць ​2.

ско́шванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. скошваць ​1 — скасіць ​1 (у 1 знач.).

ско́швацца 1, ‑аецца; незак.

Зал. да скошваць ​1.

ско́швацца 2, ‑аецца; незак.

1. Незак. да скасіцца.

2. Зал. да скошваць ​2.

ско́шваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. ад скасіць ​1.

ско́шваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. ад скасіць ​2.