Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

міжусо́біца, ‑ы, ж.

Нелады, разлад, сварка паміж якімі‑н. грамадскімі групамі, пераважана ў феадальнай дзяржаве. [Полаўцы] у час княжаскіх міжусобіц нападалі на рускія землі, рабавалі і спусташалі іх. Шкраба.

міжусо́бны, ‑ая, ‑ае.

Які адбываецца паміж асобнымі грамадскімі групамі, пераважна ў Феадальнай дзяржаве. Міжусобная барацьба. Міжусобныя войны.

міжфракцы́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які аб’ядноўвае дзейнасць розных фракцый.

2. Які адбываецца, існуе паміж рознымі фракцыямі.

міжца́рства, ‑а, н.

Перыяд незанятага трона, калі ўлада аднаго цара закончылася, а другога яшчэ не пачалася.

міжцэ́хавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які аб’ядноўвае дзейнасць розных цэхаў.

2. Які адбываецца, існуе паміж рознымі цэхамі.

міжшчэ́лепны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і міжжаберны.