Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

міжпаве́рхавы, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца паміж паверхамі. Міжпаверхавыя перакрыцці. □ Міжпаверхавыя і міжкватэрныя перагародкі манціравалі з гіпсавых пліт. «Беларусь».

міжпазвано́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які знаходзіцца паміж пазванкамі. Міжпазваночныя храсткі.

міжпарла́менцкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да парламентаў розных дзяржаў. Міжпарламенцкая група.

2. Які адбываецца паміж парламентамі. Міжпарламенцкі абмен думкамі.

міжпаро́дны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які адбываецца паміж рознымі пародамі (раслін, жывёлы). Міжнароднае скрыжаванне.

міжплане́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які знаходзіцца паміж манетамі. Міжпланетная прастора.

2. Які адбываецца паміж планетамі, прызначаны для сувязі паміж планетамі. Міжпланетнае падарожжа. Міжпланетны карабель.

міжпло́днік, ‑а, м.

Спец. Сярэдні, прамежкавы слой сценкі плода ў расліны.

міжпляме́нны, ‑ая, ‑ае.

Які існуе, адбываецца паміж плямёнамі.

міжпу́цце, ‑я, н.

Спец. Адлегласць, палоса паміж двума трамвайнымі або чыгуначнымі пуцямі. Па шпалах ісці было няёмка, і .. [Канстанцін Сцяпанавіч] скіраваў на міжпуцце. Васілёнак.

міжра́ддзе, ‑я, н.

Прастора паміж радамі пасаджаных або пасеяных раслін.

міжрадко́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да міжрадкоўя. // Які праводзіцца паміж двума радкамі пасаджаных ці пасеяных раслін. Міжрадковая праполка.

2. Які знаходзіцца паміж радкамі тэксту. // перан. Звязаны з чытаннем паміж радкоў; патаемны. Міжрадковы сэнс.