Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зва́рачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да зваркі. Зварачныя работы. // Прызначаны для зваркі. Зварачны апарат.

зва́рванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. зварваць — зварыць (у 2 знач.).

зва́рвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да зварыцца (у 2 знач.).

2. Зал. да зварваць.

зва́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зварыць (у 2 знач.).

зва́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.

Злучэнне металічных (радзей пластмасавых, шкляных, керамічных) частак шляхам сплаўлівання або пластычнага дэфармавання іх сутыкальных паверхняў. Дугавая зварка. Тэрмітная зварка. Газавая зварка. Аўтагенная зварка.

зварны́, ‑ая, ‑ое.

Які атрымліваецца шляхам зваркі. Зварныя трубы. Зварныя канструкцыі.

зваро́т, ‑у, М ‑роце, м.

1. Вяртанне адкуль‑н. назад, на ранейшае месца. Зварот на радзіму. □ Я толькі магу адно сказаць, што па звароце ў Мінск.. — мае самыя лепшыя думкі будуць аб пралетарскім чырвоным Полацку. Купала.

2. Просьба, заклік, выступленне, звернутыя, накіраваныя да каго‑, чаго‑н. Зварот партыі да народа. □ У кішэні ў .. [Бінке] ляжала лістоўка са зваротам рускага камандавання да нямецкіх салдат. Шамякін.

3. Група слоў, якія ўтвараюць пэўнае адзінства; слоўны выраз. І калі ўдаецца .. [ксяндзу Пацяйкоўскаму] які-небудзь надзвычай трапны сказ, зварот, ён паўтарае яго ўголас. Колас.

зваро́так, ‑тка, м.

Слова або група слоў, якія называюць асобу ці прадмет, да якіх звяртаюцца. Знакі прыпынку пры зваротку. Вылучыць зваротак інтанацыяй.

зваро́тнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць зваротнага (у 4 знач.). Катэгорыя зваротнасці-незваротнасці.

зваро́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які вядзе назад (пра шлях, дарогу). Увесь зваротны шлях абдумваў Барыс просьбу сясцёр і прапанову дырэкцыі волжскага прамысловага прадпрыемства. Лось.

2. Які паўтараецца, аднаўляецца (пра хваробу). Зваротны грып. Зваротны тыф.

3. Які трэба звярнуць, аддаць (пра грашовыя сродкі). Зваротная пазыка.

4. Які мае адносіны да суб’екта дзеяння. Зваротныя дзеясловы.

•••

Зваротны адрас гл. адрас.