Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дыспепсі́я, ‑і, ж.

Парушэнне нармальнай дзейнасці страўніка і кішэчніка.

[Грэч. dispepsia.]

дысперсі́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дысперсіі. Дысперсійныя прызмы. Дысперсійны аналіз. // У якім знаходзяцца часцінкі раздробленага рэчыва. Дысперсійнае асяроддзе.

дыспе́рсія, ‑і, ж.

Раскладанне, раздзяленне, рассейванне. Дысперсія святла. Дысперсія гука.

[Лац. dispersio.]

дыспе́рснасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан дысперснага. Дысперснасць рэчыва. Ступень дысперснасці.

дыспе́рсны, ‑ая, ‑ае.

Раздроблены, рассеяны.

•••

Дысперсная сістэма гл. сістэма.

дыспе́тчар, ‑а, м.

Работнік, які рэгулюе рух транспарту або ход работы прадпрыемства з аднаго цэнтральнага пункта. На пульце кіравання, ля якога сядзіць дыспетчар і які аддалены на многа метраў ад варот шлюза, ёсць ключ аўтаматычнага кіравання са шкалой. «Маладосць».

[Англ. dispatcher.]

дыспе́тчарка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Жан. да дыспетчар.

дыспе́тчарскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да дыспетчара, належыць яму. Дыспетчарскі пункт. Дыспетчарская служба.

2. у знач. наз. дыспе́тчарская, ‑ай, ж. Службовае памяшканне для дыспетчара. З акна дыспетчарскай Галіне добра відаць уся станцыя. Васілёнак.

дыспетчарыза́цыя, ‑і, ж.

Цэнтралізацыя аператыўнага кантролю і каардынацыі кіравання вытворчымі і іншымі працэсамі пры дапамозе тэхнічных сродкаў сувязі, сігналізацыі, тэлемеханікі і аўтаматыкі; увядзенне дыспетчарскіх метадаў кіравання.

дыспле́й, ‑я, м.

Спец. Устройства для візуальнага адлюстравання інфармацыі (у выглядзе тэксту, табліц, чарцяжа і інш.) на экране электронна-прамянёвага прыбора (тэлевізійнага або асцылаграфічнага тыпу).

[Ад англ. display — паказваць, узнаўляць.]