Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

індзе́йцы, ‑аў; адз. індзеец, ‑дзейца, м.; індыянка ​1, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. індыянкі, ‑нак; ж.

Агульная назва карэнных плямён і народнасцей (за выключэннем эскімосаў і алеутаў), якія да паяўлення еўрапейцаў насялялі амерыканскі мацярык і захаваліся цяпер толькі ў некаторых раёнах Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі.

індо́лаг, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне індалогіі.

індуі́зм, ‑у, м.

Рэлігія большасці насельніцтва Індыі.

індуі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Паслядоўнік індуізму.

індуі́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да індуізму. Індуісцкі храм. Індуісцкая філасофія.

інду́ктар, ‑а, м.

1. Электрычная машына з ручным прыводам для атрымання пераменнага току. Тэлефонны індуктар.

2. Электрамагніт, які ўтварае магнітнае поле ў генератары пастаяннага току.

[Лац. induktor — пабуджальнік, узбуджальнік.]

інду́ктарны, ‑ая, ‑ае.

Які адносіцца да індуктара. Індуктарны тэлефонны апарат.

індукцы́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Заснаваны на індукцыі (у 1 знач.). Індукцыйны метад даследавання.

2. Які мае адносіны да індукцыі (у 2 знач.); выкліканы індукцыяй. Індукцыйны ток. Індукцыйная сувязь. Індукцыйная катушка.

інду́кцыя, ‑і, ж.

1. Спосаб разважання і метад даследавання, пры якіх агульныя выгады робяцца на аснове ведаў пра адзінкавыя факты; проціл. дэдукцыя.

2. Узбуджэнне электрычнага току ў якім‑н. правадніку пры руху яго ў магнітным полі або пры змяненні вакол яго магнітнага поля. Электрамагнітная індукцыя. Магнітная індукцыя.

3. Узаемадзеянне працэсаў узбуджэння і тармажэння ў нервовай сістэме, пры якім узнікненне аднаго працэсу выклікае развіццё другога, процілеглага.

[Лац. inductio.]

індульге́нцыя, ‑і, ж.

Каталіцкая грамата на адпушчэнне грахоў, якая выдаецца ад імя папы рымскага за асобыя заслугі перад царквой або за плату.

[Ад лац. indulgentia — міласць, спагадлівасць.]