Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ско́ўзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм.

1. Трэннем, коўзаннем сцерці верхні слой чаго‑н. Скоўзаць палазы ў санях.

2. Качаючыся, змяць, пакамячыць што‑н. Скоўзаць пасцель.

ско́ўзвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да скоўзацца.

2. Зал. да скоўзваць.

ско́ўзваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да скоўзаць.

ско́ўка, ‑і, ДМ скоўцы; Р мн. скован; ж.

1. Разм. Дзеянне паводле дзеясл. скаваць (у 2 знач.).

2. Тое, што і скоў.

ско́ўшчык, ‑а, м.

Спец. Той, хто скоўвае, злучае каваннем.

ско́цісты, ‑ая, ‑ае.

Які паступова, непрыкметна зніжаецца; спадзісты, адхонны. Скоцісты бераг рэчкі. □ Двор быў на скоцістым узгорку, крутым і няроўным. Чорны. Праскочыла [Каця] рэдкія хмызы на скоцістым палетку і проста перад сабой убачыла самалёт. Алешка.

ско́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад скаціць.

ско́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. скочваць — скаціць і скочвацца — скаціцца.

ско́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да скаціцца.

2. Зал. да скочваць.

ско́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да скаціць.