скалала́з, ‑а, м.
Спартсмен, майстар на скалалажанню. Прайсці не можа без здзіўлення Ні экскурсант, ні скалалаз: — Сасонка ўпартасць і цярпенне Пераняла, відаць, у нас. Прануза.
скаламбу́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.
Сказаць каламбур. — Слаўная ты кабетка, бабка Параска! — прамовіў настаўнік. — І сэрца тваё добрае і розум твой разумны! — скаламбурыў ён. Колас.
скаламу́ціцца, ‑муціцца; зак.
Стаць мутным, узбоўтаным. Скаламуціўся пясок, Сом спалохаўся і ўцёк. Дзеружынскі. // перан. Стаць няясным, цьмяным. Думкі ў галаве скаламуціліся, але.. [Юлька] нагнала, схапіла Ягора за руку і разгубілася яшчэ больш. Карамазаў.
скаламу́ціць, ‑мучу, ‑муціш, ‑муціць; зак., што.
1. Зрабіць мутным, узбоўтаным. — Ах! — даўбешкаю махнуў, Цэліўся па палі. Але міма дзеўбануў, Скаламуціў хвалі. Калачынскі. // перан. Зрабіць няясным, заблытаным. [Тэатр] вытузаў сілу, разблытаў нервы, скаламуціў жыццё... Гартны.
2. перан. Вывесці са стану спакою; устрывожыць, усхваляваць.
•••
Вады не скаламуціць — тое, што і вады не замуціць. А вось і сам Стафан з маладымі, але густаватымі ўжо вусамі — ціхі, вады не скаламуціць. Караткевіч.
скаламу́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад скаламуціць.
скаламу́чванне, ‑я, м.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. скаламучваць — скаламуціць.
скаламу́чвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да скаламуціцца.
2. Зал. да скаламучваць.
скаламу́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да скаламуціць.
скалана́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да скалануцца.
2. Зал. да скаланаць.
скалана́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да скалануць.