Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мікраэлектро́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мікраэлектронікі.

мікраэлеме́нты, ‑аў; адз. мікраэлемент, ‑а, М ‑нце, м.

Хімічныя элементы, якія знаходзяцца ў жывёльных і раслінных арганізмах у вельмі малой колькасці.

[Ад грэч. mikrós — маленькі і элемент.]

мікро́б, ‑а, м.

Жывёльны або раслінны арганізм, які можна ўбачыць толькі пад мікраскопам; бактэрыя. Хваробныя мікробы.

[Ад грэч. mikrós — маленькі і bios — жыццё.]

мікро́бны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мікроба. Мікробная клетка. // Выкліканы мікробамі. Мікробная інфекцыя.

мікро́метр, ‑а, м.

Інструмент або прылада для вымярэння лінейных велічынь.

[Ад грэч. mikrós — маленькі і metréō — мераю.]

мікро́н, ‑а, м.

Мільённая частка метра. Лязо непрыкметна, мікрон за мікронам, здымала з паперы напісаныя тушшу літары. Новікаў. Нітка таўшчынёй з мікрон настолькі малая, што яе немагчыма разгледзець у аптычным мікраскопе. «Звязда».

[Ад грэч. mikrós — маленькі.]

мікро́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мікрона; велічынёй у адзін мікрон. Мікронная дакладнасць дэталі.

мікрургі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мікрургіі. Мікрургічныя інструмент.

мікрургі́я,

Правядзенне пад мікраскопам аперацый над вельмі дробнымі аб’ектамі — прасцейшымі, клеткамі і пад.; мікраскапічная хірургія.

мі́ксер, ‑а, м.

1. Спец. Сасуд для прыёму вадкага чыгуну з доменнай печы.

2. Прылада для прыгатавання розных сумесяў.

[Англ. mixer — змяшальнік, ад дзеясл. to mix — змешваць.]