Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

міжрэ́чча, ‑а, н.

Прастора, мясцовасць паміж рэк.

міжсартавы́, ‑ая, ‑бе.

Спец. Які адбываецца паміж рознымі сартамі раслін. Міжсартавое скрыжаванне.

міжсасло́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які існуе паміж саслоўямі. Міжсаслоўныя разнагалоссі.

міжсаўга́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да рада саўгасаў, агульны для некалькіх саўгасаў. Міжсаўгасная нарада.

2. Які адбываецца паміж саўгасамі. Міжсаўгасныя спаборніцтвы.

міжсаю́зніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які існуе, адбываецца паміж саюзнікамі. Міжсаюзніцкія перагаворы.

міжсаю́зны, ‑ая, ‑ае.

1. Агульны для некалькіх саюзаў.

2. Які адбываецца паміж саюзамі. Міжсаюзная нарада.

міжсезо́нне, ‑я, н.

Разм. Час паміж сезонамі, пэўнымі порамі года, які ле падыходзіць для якой‑н. дзейнасці, занятку, работы і пад.

міжсезо́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да міжсезоння.

міжсесіённы, ‑ая, ‑ае.

Які існуе, дзейнічае ў перыяд паміж сесіямі.

міжсце́нне, ‑я, н.

1. Месца ў сярэдняй частцы грудной поласці, дзе размешчаны сэрца, аорта, бронхі, стрававод.

2. перан. Тое, што перашкаджае сувязі, збліжэнню каго‑, чаго‑н.