звано́к, ‑нка, м.
1. Невялікі звон (у 1 знач.). [Старшыня] узяў .. званок і яшчэ раз пазваніў. Бядуля. Ляціць тройка па дарозе, толькі пыл курыць ды званок пад дугою звініць. Якімовіч. // Усякае прыстасаванне для падачы гукавых сігналаў, падобных на гукі гэтага прадмета. Электрычны званок. □ За ракою бразгае спутаны конь бляшаным званком. Нікановіч.
2. Гукавы сігнал, створаны такім звонам, прыстасаваннем. Першы школьны званок. Тэлефонны званок. □ Недзе далёка чулася дыханне вялікага горада: шум машын, званні трамваяў. Шыцік.
3. Разм. Тэлефонная размова (звычайна кароткая і дзелавая). Званок з міністэрства. □ — Пературбацыя гэта — знаеш? Сядзіш толькі на званках і на паперах. Тое давай, тое не давай. Пташнікаў.
4. Разм. толькі мн. (званкі́, ‑оў). Тое, што і званочак (у 2 знач.). У мурагу ірдзеюць рамонкі і званні. Лось.
звано́чак, ‑чка, м.
1. Памянш. да званок (у 1 знач.); невялікі званок.
2. Разм. толькі мн. (звано́чкі, ‑аў). Травяністая расліна сямейства званочкавых з блакітнымі або цёмна-сінімі кветкамі, падобнымі на званок. Пагойдвалася на тонкіх ножках густа-блакітныя бутоны званочкаў. Асіпенка.
звано́чкавыя, ‑ых.
Сямейства зрослапялёсткавых двухдольных раслін, да якога адносяцца розныя віды званочкаў.
званчэ́йшы, ‑ая, ‑ае.
Выш. ст. да прым. звонкі.
званчэ́ць, ‑эе; незак.
Станавіцца званчэйшым. Голас званчэе.
зва́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад зваць.
2. у знач. прым. Які атрымаў запрашэнне; запрошаны. Званы госць. □ Прыйшоў не званы, ідзі не сланы. Прыказка.
3. у знач. прым. З запрошанымі гасцямі (пра вечар, абед і пад.). Званы абед.
•••
Так званы — а) як звычайна называюць. Злева ад нас праходзіў так званы гасцінец, абсаджаны стогадовымі бярозамі. Рунец; б) ужываецца для вырашэння іранічным або адмоўных адносін да каго‑, чаго‑н.
зваражы́ць, ‑ражу, ‑рожыш, ‑рожыць.
Зак. да варажыць.
зва́раны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад зварыць.
зварача́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм.
1. Незак. да звярнуцца.
2. Зал. да зварачаць.
зварача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Разм. Незак. да звярнуць (у 1, 2, 3, 5, 6 і 7 знач.).