апярэ́джванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. апярэджваць — апярэдзіць.
апярэ́джвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да апярэджваць.
апярэ́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да апярэдзіць.
апярэ́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.
1. Рухаючыся ў адным кірунку з кім‑, чым‑н., апынуцца наперадзе; абагнаць. Мартын раптам скідае з сябе павольнасць. Абагнаць Аўгіню, апярэдзіць яе і першым даплыць да забітай качкі! Колас. // Зрабіць што‑н. раней за другога. Лёня ўжо збіраўся, як толькі яны наблізяцца да скрыжавання, пастукаць па брызенце, але яго апярэдзіў Хоміч. Брыль.
2. перан. Дасягнуць лепшых вынікаў у параўнанні з кім‑, чым‑н.; апынуцца наперадзе каго‑, чаго‑н. у якіх‑н. адносінах; перавысіць. Апярэдзіць графік.
апярэ́нне, ‑я, н.
Пер’евае покрыва ў птушак; пер’е. Як пеўнік першым пасля пуху апярэннем, .. Алесь не мог пацешыцца форменнай вопраткай, шэрай з сярэбранымі галунамі. Брыль.
•••
Хваставое апярэнне самалёта — вертыкальныя і гарызантальныя плоскасці на задняй частцы самалёта.
апяча́таны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад апячатаць.
апяча́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Забараніць доступ да чаго‑н., наклаўшы сургучную пячатку. Апячатаць кватэру. □ [Макаль:] — Я прасядзеў гадзіны паўтары, як дурань, на лесвіцы, а пасля пайшоў дахаты, узяў сургуч, шнурок, медны пятак і апячатаў.. [Чапруковы] дзверы. Рамановіч.
апяча́тванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. апячатваць — апячатаць.
апяча́твацца, ‑аецца; незак.
Зал. да апячатваць.
апяча́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да апячатаць.