Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

апы́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да апытаць.

апэ́цканы, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад апэцкаць.

апэ́цкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Запэцкацца, забрудзіцца. Апэцкацца крэйдаю.

апэ́цкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Запэцкаць, забрудзіць. Апэцкаць твар.

апява́льнік, ‑а, м.

Той, хто ўслаўляе, славіць каго‑, што‑н. (пра паэтаў).

апява́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. апяваць — апець.

апява́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да апяваць.

апява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да апець.

апяка́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да апячыся.

2. Зал. да апякаць ​1.

апяка́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да апячы.

апяка́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Тое, што і апекаваць. Маці.. апякала адзінага свайго сынка за пяцярых бацькоў і пяцярых матак. Быкаў.