інды́к, ‑а,
Вялікая свойская птушка сямейства фазанавых, якую разводзяць для атрымання мяса; самец гэтай птушкі.
•••
інды́к, ‑а,
Вялікая свойская птушка сямейства фазанавых, якую разводзяць для атрымання мяса; самец гэтай птушкі.
•••
індыка́тар, ‑а і ‑у,
1. ‑а. Прыбор, які служыць для вымярэння фізічных велічынь (ціску, нагрузкі і пад.), а таксама для адлюстравання ходу працэсаў або стану аб’екта назірання.
2. ‑у. Рэчыва, якое ўводзіцца ў раствор для выяўлення хімічнага працэсу, што адбываецца ў растворы.
3. ‑а. Бібліятэчная картатэка, якая паказвае, хто ўзяў чытаць кнігу.
[Лац. indicator — паказальнік.]
індыка́тарны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да індыкатара.
індыкаты́ў, ‑тыва,
Абвесны лад дзеяслова.
[Лац. indicativus (modus) — абвесны (лад).]
індыкаты́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да індыкатыва.
індыка́цыя, ‑і,
Рэгістрацыя якой‑н. інфармацыі на экране электронна-прамянёвай трубкі, светлавым табло, шкале прыбора і пад.
[Лац. indicatio.]
інды́кт, ‑а,
Адзінка старога царкоўнага летазлічэння, роўная 15 гадам.
[Лац. indictum — аб’яўленае.]
індыферэ́нтнасць, ‑і,
індыферэ́нтны, ‑ая, ‑ае.
[Ад лац. indifferens — абыякавы.]
індыферэнты́зм, ‑у,